Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 5

Gutenberg

Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі

Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі

Дзіцячае

Аўтар: Андрэй Скурко

Ілюстратар: Марыя Платонава

Cena regularna 31,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 31,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 2

Мова: беларуская

Старонак: 24

Год выдання: 2025

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: мяккая

Фармат: 16х19,5 см

ISBN: 978-83-68016-28-4

Працяг прыгод сяброў Зайца і Мядзведзя ў серыі «Чытаю сабе сам»! Гэта крок 2 — для дзяцей, што ўжо ўпэўнена чытаюць сказы і гатовыя да больш складаных слоў. У кнізе — свята, падарожжа і нават выбар аўтамабіля! Спецыяльны шрыфт, падзел складаных слоў і займальны сюжэт дапамагаюць дзіцяці не проста чытаць, а атрымліваць асалоду ад працэсу.

***

Сябры Заяц і Мядзведзь віншуюць бабулю з Днём нараджэння, а таксама выбіраюць новы аўтамабіль.

Крок 2 з серыі “Чытаю сабе сам”.

Толькі самыя даўгія і складаныя словы падзелены колерам на склады. Некалькі сказаў на старонцы.

Шрыфт для дыслексікаў (і не толькі)


«Чытаю сабе сам» — гэта першыя гісторыі поспеху ў чытанні. Так серыя задуманая)

У серыі 3 узроўні кніжак: чытаем па словах, па сказах, па абзацах.

Каб дапамагчы адважнаму чытачу, мы выкарыстоўваем адмысловы шрыфт, распрацаваны для дыслексікаў: літары ў ім лягчэй распазнаюцца і не разбягаюцца.

У першых кніжках мы паставім націскі і расфарбуем склады. За цікавым сюжэтам наш герой не заўважыць, як перагорне апошнюю старонку.

А там яго ці яе чакаюць Дыплом і налепкі: прачытаць цэлую кнігу самастойна — гэта не жарты!

Pokaż kompletne dane