Pomiń, aby przejść do informacji o produkcie
1 z 3

alesia_foodblog

Збалансаваныя сняданкі

Збалансаваныя сняданкі

Кулінарыя

Аўтар: Алеся Княжэвіч

Cena regularna 100,00 zł
Cena regularna Cena promocyjna 100,00 zł
W promocji Wyprzedane
Z wliczonymi podatkami.

Niski poziom zapasów: pozostało 4

Мова: беларуская

Старонак: 56

Год выдання: 2026

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 21,6х30,5 см

«Збалансаваныя сняданкі» — кніга рэцэптаў простых і карысных сняданкаў з псіхадыетэтычнымі парадамі і падказкамі health coach. Тут няма жорсткіх меню, падліку калорый і падзелу ежы на «добрую» і «дрэнную». Замест гэтага аўтарка прапануе збалансаваныя сняданкі, якія можна адаптаваць пад свой апетыт, смак, настрой і рытм жыцця. Кожны рэцэпт суправаджаецца тлумачэннем балансу стравы, парадай пра голад і насычэнне і ідэямі, як змяніць сняданак пад сябе. Кніга падыдзе тым, хто шукае ідэі для сняданкаў і хоча выбудоўваць больш спакойныя і гнуткія адносіны з ежай без дыет і забарон.

Ад аўтаркі

Я вельмі рада вітаць вас тут. Калі вы трымаеце ў руках гэтую кнігу, магчыма, у вас ужо ёсць свой досвед з ежай: дыеты, правілы, спробы “рабіць як трэба” і расчараванне, калі гэта не працуе. Магчыма, вы проста стаміліся ад напружаных раніц і пастаяннага выбару паміж “карысна” і “хочацца”.

На старонках гэтай кнігі не будзе кантролю.

У дадзенай кнізе я не буду апісваць ідэальныя сняданкі і жорстка крытыкаваць нейкую ежу. Таксама вы не знойдзеце тут правілаў па кантролю і падліку калорый. Але тут знойдзецца інфармацыя пра клопат, як пачаць раніцу мякка, без ціску і без забаронаў.

Гэта кніга не пра “трэба”.

Я лічу, што змены важна рабіць з маленькіх крокаў. Часта людзі “губляюцца” ў вялікай колькасці рэцэптаў і спрабуюць гатаваць сняданкі “як трэба”. Вядома не ўсё атрымліваецца з першага раза і часамі гэта псуе настрой і раніцу і што можа перайсці ў цэлы дзень. Таму раю гатаваць не “як трэба”, а стварыць для сябе свабодную прастору і тварыць паводле сваіх адчуванняў.

Тут няма месца сораму і крытыкі.

Як псіхадіетэтычка і health coach, я часта бачу, як нават самая “правільная” ежа можа ствараць напружанне, калі за ёй стаіць страх, сорам або пастаяннае “я зноў не так”. Таму ў гэтым праекце я хацела сабраць не проста рэцэпты, а ранішнія рашэнні, якія падтрымліваюць — і цела, і псіхіку.

Тут няма строгіх меню, падліку калорый і спісаў забарон. Ёсць простыя, збалансаваныя сняданкі, якія можна адаптаваць пад свой апетыт, настрой і жыццё. Ёсць тлумачэнні і парады, якія не патрабуюць ідэальнасці.

Я вельмі спадзяюся, што гэтая кніга стане для вас не інструкцыяй, а падтрымкай. І што з яе дапамогай раніца стане хоць крышачку спакайнейшай і больш добрай да вас.

Як карыстацца кнігай

Гэтая кніга створана як ваша сяброўка на кухні — надзейная, гнуткая і натхняльная. Яна не патрабуе ад вас паслядоўнасці, дысцыпліны або ідэальнага выканання.

Кожны сняданак у кнізе — гэта не проста рэцэпт, а невялікая падтрымка для вашай раніцы. Таму на старонках вы ўбачыце:

  • рэцэпт — просты і зразумелы, без складаных крокаў;
  • баланс сняданку — каб было лягчэй арыентавацца, а не кантраляваць;
  • псіхадыетэтычную параду — пра голад, насычэнне і ўнутраны спакой;
  • мяккую health-coach-падказку — як адаптаваць сняданак пад сябе і сваё жыццё.

Як выбіраць сняданкі?

Вы можаце:

  • выбіраць сняданкі паводле настрою;
  • арыентавацца на апетыт, а не на “правільнасць”;
  • замяняць інгрэдыенты або прапускаць тое, што не падыходзіць цяпер і зараз.

Вядома, што не кожную раніцу будзе час на гатаванне. Некаторыя сняданкі можна прыгатаваць напрыклад з вечара, а некаторыя і ўвогуле можна замарозіць. І гэта ўсё яшчэ будуць карысныя і збалансаваныя сняданкі.

Гэтыя рэцэпты я прыдумала сама — яны нараджаліся з жадання сумясціць карысць, смак і эстэтыку. Але самае галоўнае — гэта не правілы, а натхненне. Не бойцеся замяняць інгрэдыенты, дадаваць нешта сваё, адаптаваць пад свой смак і настрой. Кожная страва — гэта ваша гісторыя.

СМАЧНА ЕСЦІ!

Pokaż kompletne dane