Капитал Принт
Беларуская народная вышыўка
Беларуская народная вышыўка
Аўтар: Галіна Рудніцкая
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Год выдання: 2023
Вокладка: мяккая
Фармат: А4
Гэтая кніга — сапраўдная энцыклапедыя беларускай народнай вышыўкі. Галіна Рудніцкая, народны майстар Беларусі, сістэматызавала і апісала вялікую групу традыцыйных швоў, зрабіўшы выданне незаменным для майстроў, выкладчыкаў і ўсіх аматараў нацыянальнага дэкору.
***
Кніга народнага майстра Беларусі Галіны Рудніцкай напісаная на аснове шматгадовага даследавання беларускай народнай вышыўкі і з'яўляецца дапаможнікам па вывучэнні вялікай групы швоў. У кнізе прыведзеная класіфікацыя швоў па тэхніках і падрабязна апісаная тэналогія іх выканання. Рэкамендуецца для выкладчыкаў беларускай народнай вышыўкі, кіраўнікоў гурткоў, майстроў вышыўкі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай вышыўкай як відам народнага мастацтва.











