Перайсці да зместу

Усё самае беларускае — у адной краме з дастаўкай па свеце 🌍

  • Каталог
    • Кнігі
      • Усе
      • Бэстселеры
      • Мастацкая літаратура
      • Нон-фікшн
      • Дзіцячыя
      • Гісторыя
      • Біяграфія
      • Антыўтопія
      • Сусветная класіка
      • Беларуская класіка
      • Культура і традыцыя
      • Коміксы
      • Фотаальбомы
      • Слоўнікі/лінгвістыка
      • Часопісы
    • Забавы
      • Настольныя гульні
      • Пазлы
    • Сувеніры
      • Хатні дэкор
      • Бірулькі
    • Рознае
      • Закладкі для кніг
      • Календары
      • Налепкі
      • Нататнікі
      • Паштоўкі
      • Торбы
      • Кубкі
      • Цішоткі
      • Піны
      • Упрыгожванні
      • Мапы
      • Іншае
    • Праекты
      • Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami
      • Пагонька
      • ZNIVIEN
      • Вольныя паштоўкі
      • PAWA
      • Духмяны Дом
    • Усе прадукты
  • Падарункавыя сертыфікаты
  • Пра нас
  • Пакупніку
    • Умовы абслугоўвання
    • Вяртанне
      • Бракаваны тавар
      • Без прычыны
  • Звязацца з намі

мова

  • Беларуская
  • Polski
  • English

Kirma.sh

Кошык

Тавар дададзены ў кошык

Прагледзець кошык

Падборка для восеньскага настрою

Глядзець падборку

Не ведаеце, што падарыць?

Падарыце выбар. Сертыфікаты Kirma.sh ад 50 да 300 zł.

Выбраць сертыфікат

Новае ў Kirma.sh

Свежыя знаходкі для сябе і ў падарунак.

Глядзець навінкі

Навінкі кніг

Усе навінкі
Сваё
64,00 zł

Навядзіце на кнігу, каб разгледзецьГартайце паліцу ўлева і ўправа ↔Націсніце на кнігу — разгледзець, яшчэ раз — адкрыцьКніг на паліцы: 24

1 / 24

Сваё

Марк Шагал · Мяне няма

Калі б на маіх карцінах была маленькая шуфлядка, я б схаваў у ёй гэты тэкст. А можа, ён бы ўвесь зьмясьціўся на сьпіне нейкага пэрсанажа або ў кішэні штаноў аднаго з клэзмэраў на маіх тэатральных росьпісах. …Я бачу далячынь ракі, мост, за ім — агароджу вечнасьці. Зямлю і магілу. Тут яна, мая душа. Тут шукайце мяне, тут я, тут мае карціны, мая творчасьць. Мая туга. Вось яе партрэт. Або хіба ня ўсё роўна — гэта ж я. Хто я? Возера пакутаў. Заўчасная сівізна, вочы — горад сьлёз, душа, якой амаль няма, мозг, якога няма зусім. Дык што ж ёсьць?

64,00 zł

Празь нішто ў нікуды

Вячка Красулін · RozUM Media

Вячка Красулін — музыка, паэт, вандроўнік і чалавек, які, здаецца, увесь час кудысьці сьпяшаецца. Ён выступае, запісваецца, рэпэтуе, працуе на будоўлі, рэстаўруе арганы, піша вершы ў барах да сьвітанку і часам трапляе ў гісторыі, якія цяжка прыдумаць на цьвярозую галаву. Усё гэта — розныя бакі аднаго чалавека, які ня надта імкнецца быць зручным і прадказальным. У зборніку — тэксты, напісаныя з 2008 па 2026 год. Песьні для музычнага праекту «Кашлаты Вох» і вершы, што нараджаліся ў менскім мэтро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных краінах і розных станах сьвядомасьці. Тут абсурд суседнічае з пяшчотай, чорны гумар — з самотай, а сьмерць, каханьне, алькаголь і штодзённае жыцьцё зьмешваюцца ў адзін дзіўны шлях празь нішто ў нікуды. «Тут кожная літара — не з-пад палкі, гэта маё», — кажа Вячка. Ён дазваляе сабе быць розным і не спрабуе ператварыць уласныя тэксты ў прыстойную «літаратуру». У гэтай кнізе ён ня хлусіць і не гуляецца, а шчыра кідаецца літарамі — часам сьмешнымі, часам брыдкімі, часам балючымі, але заўсёды сваімі. ЛАВІ!

35,00 zł

... Ў лоб

Зьміцер Бурбуць · RozUM Media

Перад вамі другая кніга выдуманага Сусьвету, умоўна названага «Альтэрнатыўнай Беларусьсю» — альтэрнатыўнай здароваму сэнсу, як, зрэшты, і Беларусь рэальная сёньня. Гэты дзіўны, фантасмагарычны сьвет нарадзіўся на палях сатырычнай п’есы «КРЫПТАСТВАЛЫ» і цяпер выходзіць за межы сцэны, пашыраючыся да маштабаў «Моцнай і Незалежнай» краіны. Стваральнік гэтага Сусьвету называе яго «Белагрусьцю» — з тым толькі «ўпушчэньнем», што распавядае пра яго па магчымасьці сьмешна і гарэзьліва. Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а сьмяяцца яшчэ толькі вучымся. Аповесьць «… Ў ЛОБ» разьвівае гэты сьвет: кампактная талочынская прастора «Крыптаствалоў» ператвараецца ў дзяржаўны маштаб, а знаёмыя пэрсанажы працягваюць свае гісторыі ўжо па-за тэатральнай рампай. Аповесьць чытаецца як самастойны твор, але глыбей раскрываецца ў зьвязцы з «вытворчай п’есай у дзьвюх частках у жанры імпульсіўнай са(р)тыры». Для больш поўнага разуменьня сьвету Белагрусьці варта зьвярнуцца і да першакрыніцы. Калі, вядома, прачытанае тут прыйдзецца вам хоць колькі-небудзь даспадобы.

35,00 zł

Тры Кроплі

Наталка Хвоя · RozUM Media

«Тры кроплі» — кніга, у якой паэзія і жывапіс сустракаюцца ў адной мастацкай прасторы. Разьдзел «Малітва» зьвяртаецца да тэмаў веры, духоўнага пошуку, надзеі і чалавечай годнасьці. Тут малітва становіцца не толькі зваротам да Бога, але і спосабам захаваць сябе ў сьвеце, які пастаянна выпрабоўвае чалавека на трываласьць. Другі разьдзел прысьвечаны Беларусі, памяці і сувязі чалавека з роднай зямлёй. Трэцяя частка кнігі — пра любоў ва ўсіх яе праявах: да чалавека, да жыцьця, да роднага краю і да самога сьвету. Вершы і карціны ў «Трох кроплях» нарадзіліся з адной крыніцы — любові да чалавека, Беларусі, мастацтва і жыцьця. Другі разьдзел прысьвечаны Беларусі, памяці і сувязі чалавека з роднай зямлёй. Гэта вершы пра дом і выгнаньне, пра гісторыю і сучаснасьць, пра людзей, якія захоўваюць сваю мову, культуру і годнасьць нават тады, калі абставіны патрабуюць маўчаць. У гэтых радках жывуць краявіды, успаміны дзяцінства, галасы продкаў і надзея на вяртаньне да сваіх каранёў. Побач з паэтычнымі тэкстамі чытача суправаджаюць жывапісныя працы аўтаркі якія працягваюць размову пра памяць, спадчыну і беларускую душу мовай колеру і вобразаў. Трэцяя частка кнігі — пра любоў ва ўсіх яе праявах: да чалавека, да жыцьця, да роднага краю і да самога сьвету. Гэта самыя лірычныя і асабістыя вершы зборніка, у якіх гучаць цеплыня, чаканьне, удзячнасьць і надзея. Асобае месца ў кнізе займаюць больш за тры дзясяткі карцін, створаных аўтаркай у розныя гады. Наталка Хвоя і Натальля Бордак — дзьве творчыя іпастасі адной асобы: паэткі і мастачкі. Таму вершы і карціны ў «Трох кроплях» нарадзіліся з адной крыніцы — любові да чалавека, Беларусі, мастацтва і жыцьця.

70,00 zł

Соль зямлі

Павал Севярынец · Самвыдат

Дванаццаць тэматычных віктарын запрашаюць праверыць сябе ў літаратуры, гісторыі, навуцы, мастацтве, геаграфіі і іншых галінах. У кожнай — 33 пытанні; поруч з беларускімі сюжэтамі з’яўляюцца сусветная культура і Біблія. Задума нарадзілася падчас зняволення аўтара: пытанні ён перадаваў родным у лістах. Гатовая кніга дае матэрыял для супольнай інтэлектуальнай гульні і размовы пра культурную прыналежнасць. Яе можна чытаць паслядоўна або выбіраць асобныя тэматычныя блокі.

65,00 zł

Мая свабода п’яная і танчыць аголенай

Зміцер Вішнёў · Skaryna Press

Зборнік склалі эсэ, напісаныя цягам апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысленні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу. „Я ляжаў у цемры паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі і глядзеў на цёмнае неба. Зорак не было відаць, бо ішоў дождж. І ў гэтае імгненне мне падалося, што вось яна, доўгачаканая свабода, — тут, на нейтральнай тэрыторыі“. Зміцер Вішнёў — празаік, паэт, перформер, мастак і выдавец. Дзякуючы сваім празаічным тэкстам, эсэ і вершам стаў адной з найважнейшых фігур незалежнай культурнай сцэны Беларусі і адным з найбольш выразных галасоў сучаснай беларускай літаратуры. Тэксты З. Вішнёва ствараюцца і існуюць у дынамічным узаемадзеянні з іншымі формамі яго мастацкага самавыяўлення. Ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў легендарнага літаратурнага руху „Бум-Бам-Літ“, які ў 1990-я гады імкнуўся разбурыць межы літаратуры і дасягнуць сінтэзу мастацтваў. Быў удзельнікам перформанс-групы „Спецбрыгада афрыканскіх братоў“ і літаратурнага аб’яднання „Schmerzwerk“, якія ставілі за мэту абнаўленне мовы і мастацтва і іх вызваленне ад савецкай традыцыі. Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку антырамана „Калі прыгледзецца — Марс сіні“ (2018), раманаў „Замак пабудаваны з крапівы“ (2010) і „Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер“ (2025), паэмы „Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў“ (2002), а таксама паэтычных зборнікаў „Штабкавы тамтам“ (1998), „Фараон у заапарку“ (2006), „Тамбурны маскіт“ (2001) і „Непадпарадкаванае/Ununtergeordnetes“ (2026). З 2022 года жыве ў Берліне.

50,00 zł

Tvory

Ciotka · Skaryna Press

Da 150-hodździa Ciotki vychodzić zbor mastackich tvoraŭ aŭtarki. Čarhovy tomik u “Vilenskaj seryi” vydadzieny łacinkaj — a pačatku XX stahodździa Ciotka była adnoj z tych, chto aktyŭna dałučyŭsia da tradycyi vykarystańnia łacinki ŭ biełaruskim druku. Jejnyja pieršyja zborniki paezii byli nadrukavanyja łacinkaj. U vydańnie ŭvajšli paetyčnyja i prazaičnyja tvory piaśniarki, napisanyja dla darosłaha čytactva. Jano viartaje aryhinalnaje abličča šerahu tekstaŭ, jakija na praciahu stahodździa stanavilisia ŭsio mienš paznavalnymi ad pravapisnaha i idealahičnaha redahavańnia. Zbornik taksama robić akcent na feminisckich pierakanańniach Ciotki, čamu pryśviečanaja pradmova ŭkładalnika zbornika Ŭładzisłava Harbackaha. „Možna śmieła skazać, što ź imiem Ciotki źviazany naahuł začatki biełaruskaha žanockaha ruchu. […] Pieršy žanocki hurtok u Vilni — heta jaje rabota (1905-6 h.h.). Ale mo jašče bolš, čym asabistaj ahitacyjaj i žyvym słovam, Ciotka budzić biełaruskuju žančynu svaimi paetyckimi tvorami, jakija svajoj ščyraściaj i hłybinioj pačućcia chapajuć prosta za serca”. — Anton Łuckievič, 1924 „Alojza Paškievič — Ciotka-Biełaruska (biełaruska z-pad Miensku). Vielmi cikavaja dziaŭčyna: viasiołaja, artystyčnaja, deklamatarka, aktyŭnaja dziajačka. Zorka tahačasnaj maładoj biełaruskaj litaratury. […] Vonki nie była pryhožaja ź pieršaha pohladu. Pabyŭšy, pahamaniŭšy, stanaviłasia pryhožaj i pryvabnaj. Muž taksama śviatleŭ ad razmovaŭ ź joju. Viedaŭ u halinie mastactva mieła jana niamała, zaviazvalisia cikavyja razmovy. Jejnaja śmierć stała najvialikšaj strataj dla Biełarusi”. — Julija Bilunienie

35,00 zł

Свабода як біяграфія

Polackija Labirynty

«Свабода як біяграфія» – васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі апошняга паўстагоддзя. Іх словы адкрываюць глыбіню асабістага досведу і паказваюць фармаванне новай грамадзянскай свядомасці. Кніга створана як цэласны аповед, дзе індывідуальныя гісторыі складаюцца ў агульны партрэт пакалення. Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.

52,00 zł

Інкамунікада. Катаванне адзінотай

Ігар Карней · SVIEDKI

Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання? «У гэтым катаванні няма крыві, няма паламаных костак, няма выбітых зубоў. Але ёсць нешта горшае: адчуванне, што цябе сціраюць гумкай, пакуль ты не перастанеш існаваць нават ва ўласнай галаве. Ці не на гэта галоўны разлік тваіх катаў? Спустошыць, размазаць, абнуліць». У кнізе «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» Ігар Карней апісвае ўласны шлях праз следчыя ізалятары, калоніі, штрафныя ізалятары і памяшканні камернага тыпу ў сучаснай Беларусі. Але гэта не толькі асабістыя ўспаміны. Гэта даследаванне механізмаў расчалавечвання — і адначасова гісторыя пра здольнасць заставацца чалавекам там, дзе ўсё накіравана на тваё знішчэнне. Кніга заснаваная на асабістым досведзе аўтара, сведчаннях іншых палітычных вязняў і каментарыях спецыялістаў. Гэта важны дакумент пра рэпрэсіі ў сучаснай Беларусі, пра тое, як сістэма спрабуе зламаць

80,00 zł

451 паводле Фарэнгейта

Рэй Брэдберы · Янушкевiч

451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, дзеянне якога разгортваецца ў змрочнай антыўтапічнай будучыні. Сёння яго пасыл гучыць найбольш актуальна. Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй». Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.

65,00 zł

Вандроўка ліфтам

Югася Каляда · Пфляўмбаўм

А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на верандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго свету на гэты – і атрымаць адказ? Югася Каляда зноў працуе з падменай жанраў. «Вандроўка ліфтам» пачынаецца як спекулятыўная фантастыка пра будову таго свету – з ліфтамі, таймлайнамі жыцця, белым туманам і бюракратыяй, – але паступова ператвараецца ў псіхалагічны раман пра віну, згубленае каханьне, страчанае сяброўства, бязглуздыя памылкі маладосці, балючыя стасункі бацькоў і дзяцей. І раптам выводзіць туды, дзе асабістае жыццё аднаго чалавека злучаецца з пераломнымі падзеямі ў лёсе ўсёй Беларусі. Дзеянне рамана адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе – і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу.

54,00 zł

Краткая история премии Г.

Павел Антипов · Лысы чэрап

Книга в увлекательной форме рассказывает о буднях организатора литературной премии. Здесь, как живые, описаны типажи, распространённые в литературном мире. Основана на реальных событиях, но совпадения случайны. *** Юбилейное издание – 10 лет спустя, дополнено предисловиями: 1. От автора 2. Викти Вдовиной 3. Максима Жбанкова 4. Александра Федуты 5. Андрея Дудко 6. Тамаша Мінчонка

49,00 zł

Хіханькі-хаханькі

тони лашден · Расцяжэнне

Маст-рыд гэтай восені — зборнік сучаснай смешнай прозы “Хіханькі-хаханькі” ад беларускіх пісьменн:іц і ўдзельні:ц лабараторыі беларускага фемінісцкага пісьма “Расцяжэнне”. 23 свежыя тэксты пра жыццё тут і зараз! Пад адной вокладкай — новыя галасы, ужо знаёмыя імёны і знакамітыя аўтар:кі. Стала смешна? Распавядзі ўсяму класу!

60,00 zł

Маніфест гародніцы

Таня Арцімовіч · Пфляўмбаўм

Гэтая кніга расказвае гісторыю жанчыны, жыццё якой пасля 2020 года апынулася на разломе. Цяпер яна вымушана перазбіраць сябе нанова. Яна б зайздросціла дрэвам, але ёй ніколі не прарасці на новым месцы. Таму яна зайздросціць шэрым чаплям. І вырашае гадаваць сад «на ўскрайку свету і гісторыі». Бо адмаўляецца бяздзейна чакаць лепшай будучыні. У сваім літаратурна-культуралагічным эсэ Таня Арцімовіч звяртаецца да ўласных каранёў, каб адказаць на пытанне, а як магла б выглядаць гэтая лепшая, радыкальна іншая будучыня. Будучыня, якая б паклала канец эпосе сацыяльнага дамінавання і няроўнасці. Ці магчымае грамадства, якое не грунтуецца на эксплуатацыі чалавецтвам іншых жывых істот і рэсурсаў? І як дамагчыся такой будучыні? «Сад на ўскрайку» робіцца ажыццёўленай утопіяй – фрагментам сусвету, дзе магчымая «мабілізацыя паэзіяй», дзе мабілізаванае «я» пярэчыць расплывістаму «мы» і бярэ на сябе адказнасць «за сад, які даглядае».

35,00 zł

Нашы зіхоткія целы

Алёна Глухава · Мяне няма

«Усе гэтыя імаверныя жыцці — ці былі б яны рэальнымі недзе яшчэ? Яго худыя плечы, галава, якую ён пачаў галіць, наша няздольнасць жыць разам, мае рэчы, раскіданыя па падлозе, увесь гэты пясок, што назбіраўся ў ванным пакоі — кватэра з Airbnb, руды сабака. Перастаць кахаць можна раптоўна, як упасці, сказала я ў той вечар свайму тэлефону, а, магчыма, і свайму мужу, гэта не процілегласць каханню, гэта яго магчымы пяшчотны працяг…» Кранальная і тонкая кніга, якая нагадвае, што свет напоўнены паэзіяй настолькі ж, наколькі і рэальнымі аб’ектамі.

65,00 zł

Справа Віктара Бабарыкі

Сабіна Брыло · SVIEDKI

Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца на фоне сістэмнага знішчэння ў Беларусі свабоды слова, сходаў, права на абарону і справядлівы суд. Аўтарка дзень за днём аднаўляе драму — ад моманту рашэння Бабарыкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і да наступных выбараў у студзені 2025-га. Змест кнігі — па сутнасці, гістарычная рэканструкцыя — грунтуецца на адкрытых крыніцах, аўтарскіх інтэрв’ю, архівах, матэрыялах праваабарончых арганізацый і ўнікальных дакументах, прадастаўленых адвакатамі галоўнага героя.

80,00 zł

У вас такі мілы акцэнт

Кацярына Оаро · Bukinist:ka Press

Ёсць словы, якія ў чужой краіне чуеш часцей за іншыя — і «у вас такі мілы акцэнт» адно з іх. Спачатку ў іх чуеш цікаўнасць і цеплыню, а потым разумееш: гэта ветлівы спосаб сказаць «вы адкуль?», «вы не адна з нас». Кацярына Оаро, пісьменніца з Беларусі і аўтарка кніг «Сарочае радыё» і «Держись и пиши», сабрала кнігу пра тое, як гэта — пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое. Гэтыя эсэ вязуць чытачку па краінах і эпохах, але галоўнае падарожжа адбываецца ўнутр сябе. Тут няма прамога сюжэту: гісторыі счэплены не храналогіяй, а памяццю і асацыяцыямі — то французскі Ліль, то італьянскі Турын, то Беларусь, то зноў Францыя. Паліцыянты з аўтаматамі ў метро, якіх не варта баяцца. Сабака, якога цэлы горад выводзіць з ракі на святло тэлефонных ліхтарыкаў. Італьянец, які кажа: «Ты прыехала ў госці і раскрыла сэрца». Часткова гэта кніга пра эміграцыю. Але па-сапраўднаму — пра дом, які мы будуем самі, звонку і ўсярэдзіне. Пра тое, як заставацца сабою сярод людзей, чые звычкі, перакананні і каштоўнасці не супадаюць з тваімі. З Іншым мы сустракаемся не толькі на мяжы дзяржаў: дастаткова памяняць горад, працу, кола сяброў ці сямейны статус. Тут будзе і смешна, і сумна — часам у адным абзацы, з той цёплай самаіроніяй, якая дазваляе абняць сябе за плечы і сказаць: усё будзе добра. Мастачка вокладкі: Anna Kiparis

70,00 zł

Плэйбокс Пандоры

Анна Юліян Мендлік · Skaryna Press

Паэзія А. Мендлік даследуе сексуальнасць і цялеснасць, геаграфічныя прасторы і прасторы мовы. Асабістыя згадкі і сямейныя гісторыі мяжуюць з вядомымі сюжэтамі, пераасэнсаванымі з квір-феміністычнай перспектывы. Яны ствараюць поўны парадоксаў і нечаканых асацыяцый стракаты паэтычны свет. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: „Між траскатлівых кропак“, „Дваістыя выявы“ і „Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс.

30,00 zł

Вельмі лагодная сьмерць

Сымона дэ Бавуар · Skaryna Press

Пераклад Уладзіслава Гарбацкага. „Вельмі лагодная сьмерць“ — гэта ці ня першы матэрыялісцкі тэкст пра сьмерць. Ніякіх больш духоўных, таямнічых і мэдытатыўных наплываў. Засталася сьмерць як працэс, структураваны сацыяльнай татальнасьцю, насычаны тэхналёгіямі.“ — Ален Бад’ю, францускі філёзаф, 1965 Калі ў Франсуазы, маці Сімоны дэ Бавуар, знаходзяць рак на позьняй стадыі, дэ Бавуар упершыню за многія дзесяцігодзьдзі застаецца ля ложка маці і назірае, як жанчына, якую яна, здавалася, добра ведала, раскрывае невядомую дагэтуль волю да жыцьця. Напісаная ў бескампрамісным, аналітычным стылі, які зрабіў дэ Бавуар адной з самых уплывовых мысьлярак ХХ стагодзьдзя, “Вельмі лагодная сьмерць” пракрочвае праз апошнія тыдні жыцьця Франсуазы без шкадаваньня ані да чытача, ані да самой аўтаркі. Дэ Бавуар дасьледуе дробныя жорсткасьці шпіталёў, добразычлівую хлусьню, якую кажуць лекары, і свае заблытаныя пачуцці да маці, якую яна большую частку дарослага жыцьця трымала ад сябе на адлегласьці. У выніку ў нас у рукох не банальныя ўспаміны пра бяду, а філязофскае асэнсаваньне сьмяротнасьці — таго, як мы паміраем, як успрымаем сьмерць, і як безнадзейная хвароба можа зьдзіраць напластаваньні нявырашаных канфліктаў, каб адкрыць пад імі сапраўдную пяшчоту. Упершыню апублікаваная ў 1964 годзе, гэтая невялікая, ашаламляльная кніга застаецца адным з самых шчырых апісаньняў страты маці і ключавым творам у Бавуаравых дасьледаваньнях цялеснасьці, старэньня і чалавечай годнасьці.

35,00 zł

Сымона дэ Бавуар і Беларусь

Уладзіслаў Гарбацкі · Skaryna Press

Пытаньні, якія Сымона дэ Бавуар ставіла па-француску, гучаць аднолькава востра на ўсіх мовах. Гэтая кніга — канцэнтраваныя ўводзіны ў сусьвет мысьляркі і асэнсаваньне ейнай фэмінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкі. Дэ Бавуар, прачытаная празь беларускую і агульнаэўрапейскую прызму, паўстае як актуальная суразмоўніца сучаснай Беларусі. Словазлучэньне „Сымона д Бавуар і Беларусь“ гучыць прыблізна гэтак жа, як „Сымона дэ Бавуар і Акіянія“, ці нават „Сымона д Бавуар і Марс“, — утапічна, неўяўляльна ці, прынамсі, штучна, прыцягнута за вушы. Але за гэтай штучнасьцю і нібыта надуманасьцю месьціцца цікавая тэма. Гаворка ня проста пра Сымону де Бавар ды ейны уплыў на Беларусь, на ейнае культурнае і фэмінісцкае інтэлектуальнае поле, а пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй — як за імпэрскім (расейска-савецкім) часам, так і пазьней.

35,00 zł

Адысея

Гамер · Polackija Labirynty

«Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII ст. да н. э. Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі. Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, ад пачатку і да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст. «Адысея» па-беларуску — гэта магчымасць адкрыць адзін з найвялікшых твораў чалавецтва на роднай мове.

109,00 zł

Кніга нэкралёгаў

Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч · Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

Гэтае выданьне ёсьць працягам “Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце” (2024) і складаецца зь дзьвюх частак: выбраных нэкралёгаў з найбуйнейшых газэтаў беларускай паваеннай эміграцыі “Бацькаўшчына” (Мюнхэн) і “Беларус” (Нью-Ёрк), а таксама памятных картак, што вырабляліся ў розных краінах з нагоды сьмерці таго ці іншага беларуса. Усё гэта — неад’емныя часткі пахавальнай культуры беларусаў на чужыне, якія адлюстроўваюць асаблівасьці ўяўленьняў пра сваіх і чужых, герояў і антыгерояў, мінулае й сучаснасьць. “Кніга нэкралёгаў” — першае такога кшталту беларускае выданьне.

200,00 zł

Не на сваім месцы

Таццяна Багданава · SURMA

Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. Ці атрымаецца ў Алесі знайсці сяброў, палюбіць вялікі горад і адчуць сябе на сваім месцы?

86,00 zł

І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ

Мікалай Статкевіч · Kamunikat

Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? Каб даць адказ на гэтыя пытанні, я мусіў разбірацца з чалавечай псіхалогіяй. Аж да інстынктаў. Але ў літаратуры па тэме ўцямнага вызначэння чалавечых інстынктаў не знайшлося, а шмат дзе, ўвогуле, адмаўлялася іх наяўнасць у нас, акрамя некалькіх відавочных прымітыўных, што цалкам пярэчыла майму веданню чалавека. Таму, у галоўным тэксце гэтай кнігі «І гэта ўсё ў Табе», які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік. А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі.

60,00 zł
  • Сваё

  • Празь нішто ў нікуды

  • ... Ў лоб

  • Тры Кроплі

  • Соль зямлі

    Соль зямлі

    Павал Севярынец · Самвыдат

    Дванаццаць тэматычных віктарын запрашаюць праверыць сябе ў літаратуры, гісторыі, навуцы, мастацтве, геаграфіі і іншых галінах. У кожнай — 33 пытанні; поруч з беларускімі сюжэтамі з’яўляюцца сусветная культура і Біблія. Задума нарадзілася падчас зняволення аўтара: пытанні ён перадаваў родным у лістах. Гатовая кніга дае матэрыял для супольнай інтэлектуальнай гульні і размовы пра культурную прыналежнасць. Яе можна чытаць паслядоўна або выбіраць асобныя тэматычныя блокі.

    65,00 zł
  • Мая свабода п’яная і танчыць аголенай

    Мая свабода п’яная і танчыць аголенай

    Зміцер Вішнёў · Skaryna Press

    Зборнік склалі эсэ, напісаныя цягам апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысленні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу. „Я ляжаў у цемры паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі і глядзеў на цёмнае неба. Зорак не было відаць, бо ішоў дождж. І ў гэтае імгненне мне падалося, што вось яна, доўгачаканая свабода, — тут, на нейтральнай тэрыторыі“. Зміцер Вішнёў — празаік, паэт, перформер, мастак і выдавец. Дзякуючы сваім празаічным тэкстам, эсэ і вершам стаў адной з найважнейшых фігур незалежнай культурнай сцэны Беларусі і адным з найбольш выразных галасоў сучаснай беларускай літаратуры. Тэксты З. Вішнёва ствараюцца і існуюць у дынамічным узаемадзеянні з іншымі формамі яго мастацкага самавыяўлення. Ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў легендарнага літаратурнага руху „Бум-Бам-Літ“, які ў 1990-я гады імкнуўся разбурыць межы літаратуры і дасягнуць сінтэзу мастацтваў. Быў удзельнікам перформанс-групы „Спецбрыгада афрыканскіх братоў“ і літаратурнага аб’яднання „Schmerzwerk“, якія ставілі за мэту абнаўленне мовы і мастацтва і іх вызваленне ад савецкай традыцыі. Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку антырамана „Калі прыгледзецца — Марс сіні“ (2018), раманаў „Замак пабудаваны з крапівы“ (2010) і „Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер“ (2025), паэмы „Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў“ (2002), а таксама паэтычных зборнікаў „Штабкавы тамтам“ (1998), „Фараон у заапарку“ (2006), „Тамбурны маскіт“ (2001) і „Непадпарадкаванае/Ununtergeordnetes“ (2026). З 2022 года жыве ў Берліне.

    50,00 zł
  • Tvory

    Tvory

    Ciotka · Skaryna Press

    Da 150-hodździa Ciotki vychodzić zbor mastackich tvoraŭ aŭtarki. Čarhovy tomik u “Vilenskaj seryi” vydadzieny łacinkaj — a pačatku XX stahodździa Ciotka była adnoj z tych, chto aktyŭna dałučyŭsia da tradycyi vykarystańnia łacinki ŭ biełaruskim druku. Jejnyja pieršyja zborniki paezii byli nadrukavanyja łacinkaj. U vydańnie ŭvajšli paetyčnyja i prazaičnyja tvory piaśniarki, napisanyja dla darosłaha čytactva. Jano viartaje aryhinalnaje abličča šerahu tekstaŭ, jakija na praciahu stahodździa stanavilisia ŭsio mienš paznavalnymi ad pravapisnaha i idealahičnaha redahavańnia. Zbornik taksama robić akcent na feminisckich pierakanańniach Ciotki, čamu pryśviečanaja pradmova ŭkładalnika zbornika Ŭładzisłava Harbackaha. „Možna śmieła skazać, što ź imiem Ciotki źviazany naahuł začatki biełaruskaha žanockaha ruchu. […] Pieršy žanocki hurtok u Vilni — heta jaje rabota (1905-6 h.h.). Ale mo jašče bolš, čym asabistaj ahitacyjaj i žyvym słovam, Ciotka budzić biełaruskuju žančynu svaimi paetyckimi tvorami, jakija svajoj ščyraściaj i hłybinioj pačućcia chapajuć prosta za serca”. — Anton Łuckievič, 1924 „Alojza Paškievič — Ciotka-Biełaruska (biełaruska z-pad Miensku). Vielmi cikavaja dziaŭčyna: viasiołaja, artystyčnaja, deklamatarka, aktyŭnaja dziajačka. Zorka tahačasnaj maładoj biełaruskaj litaratury. […] Vonki nie była pryhožaja ź pieršaha pohladu. Pabyŭšy, pahamaniŭšy, stanaviłasia pryhožaj i pryvabnaj. Muž taksama śviatleŭ ad razmovaŭ ź joju. Viedaŭ u halinie mastactva mieła jana niamała, zaviazvalisia cikavyja razmovy. Jejnaja śmierć stała najvialikšaj strataj dla Biełarusi”. — Julija Bilunienie

    35,00 zł
  • Свабода як біяграфія

    Свабода як біяграфія

    Polackija Labirynty

    «Свабода як біяграфія» – васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі апошняга паўстагоддзя. Іх словы адкрываюць глыбіню асабістага досведу і паказваюць фармаванне новай грамадзянскай свядомасці. Кніга створана як цэласны аповед, дзе індывідуальныя гісторыі складаюцца ў агульны партрэт пакалення. Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.

    52,00 zł
  • Інкамунікада. Катаванне адзінотай

    Інкамунікада. Катаванне адзінотай

    Ігар Карней · SVIEDKI

    Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання? «У гэтым катаванні няма крыві, няма паламаных костак, няма выбітых зубоў. Але ёсць нешта горшае: адчуванне, што цябе сціраюць гумкай, пакуль ты не перастанеш існаваць нават ва ўласнай галаве. Ці не на гэта галоўны разлік тваіх катаў? Спустошыць, размазаць, абнуліць». У кнізе «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» Ігар Карней апісвае ўласны шлях праз следчыя ізалятары, калоніі, штрафныя ізалятары і памяшканні камернага тыпу ў сучаснай Беларусі. Але гэта не толькі асабістыя ўспаміны. Гэта даследаванне механізмаў расчалавечвання — і адначасова гісторыя пра здольнасць заставацца чалавекам там, дзе ўсё накіравана на тваё знішчэнне. Кніга заснаваная на асабістым досведзе аўтара, сведчаннях іншых палітычных вязняў і каментарыях спецыялістаў. Гэта важны дакумент пра рэпрэсіі ў сучаснай Беларусі, пра тое, як сістэма спрабуе зламаць

    80,00 zł
  • 451 паводле Фарэнгейта

    451 паводле Фарэнгейта

    Рэй Брэдберы · Янушкевiч

    451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, дзеянне якога разгортваецца ў змрочнай антыўтапічнай будучыні. Сёння яго пасыл гучыць найбольш актуальна. Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй». Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.

    65,00 zł
  • Вандроўка ліфтам

    Вандроўка ліфтам

    Югася Каляда · Пфляўмбаўм

    А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на верандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго свету на гэты – і атрымаць адказ? Югася Каляда зноў працуе з падменай жанраў. «Вандроўка ліфтам» пачынаецца як спекулятыўная фантастыка пра будову таго свету – з ліфтамі, таймлайнамі жыцця, белым туманам і бюракратыяй, – але паступова ператвараецца ў псіхалагічны раман пра віну, згубленае каханьне, страчанае сяброўства, бязглуздыя памылкі маладосці, балючыя стасункі бацькоў і дзяцей. І раптам выводзіць туды, дзе асабістае жыццё аднаго чалавека злучаецца з пераломнымі падзеямі ў лёсе ўсёй Беларусі. Дзеянне рамана адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе – і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу.

    54,00 zł
  • Краткая история премии Г.

    Краткая история премии Г.

    Павел Антипов · Лысы чэрап

    Книга в увлекательной форме рассказывает о буднях организатора литературной премии. Здесь, как живые, описаны типажи, распространённые в литературном мире. Основана на реальных событиях, но совпадения случайны. *** Юбилейное издание – 10 лет спустя, дополнено предисловиями: 1. От автора 2. Викти Вдовиной 3. Максима Жбанкова 4. Александра Федуты 5. Андрея Дудко 6. Тамаша Мінчонка

    49,00 zł
  • Хіханькі-хаханькі

    Хіханькі-хаханькі

    тони лашден · Расцяжэнне

    Маст-рыд гэтай восені — зборнік сучаснай смешнай прозы “Хіханькі-хаханькі” ад беларускіх пісьменн:іц і ўдзельні:ц лабараторыі беларускага фемінісцкага пісьма “Расцяжэнне”. 23 свежыя тэксты пра жыццё тут і зараз! Пад адной вокладкай — новыя галасы, ужо знаёмыя імёны і знакамітыя аўтар:кі. Стала смешна? Распавядзі ўсяму класу!

    60,00 zł
  • Маніфест гародніцы

    Маніфест гародніцы

    Таня Арцімовіч · Пфляўмбаўм

    Гэтая кніга расказвае гісторыю жанчыны, жыццё якой пасля 2020 года апынулася на разломе. Цяпер яна вымушана перазбіраць сябе нанова. Яна б зайздросціла дрэвам, але ёй ніколі не прарасці на новым месцы. Таму яна зайздросціць шэрым чаплям. І вырашае гадаваць сад «на ўскрайку свету і гісторыі». Бо адмаўляецца бяздзейна чакаць лепшай будучыні. У сваім літаратурна-культуралагічным эсэ Таня Арцімовіч звяртаецца да ўласных каранёў, каб адказаць на пытанне, а як магла б выглядаць гэтая лепшая, радыкальна іншая будучыня. Будучыня, якая б паклала канец эпосе сацыяльнага дамінавання і няроўнасці. Ці магчымае грамадства, якое не грунтуецца на эксплуатацыі чалавецтвам іншых жывых істот і рэсурсаў? І як дамагчыся такой будучыні? «Сад на ўскрайку» робіцца ажыццёўленай утопіяй – фрагментам сусвету, дзе магчымая «мабілізацыя паэзіяй», дзе мабілізаванае «я» пярэчыць расплывістаму «мы» і бярэ на сябе адказнасць «за сад, які даглядае».

    35,00 zł
  • Нашы зіхоткія целы

    Нашы зіхоткія целы

    Алёна Глухава · Мяне няма

    «Усе гэтыя імаверныя жыцці — ці былі б яны рэальнымі недзе яшчэ? Яго худыя плечы, галава, якую ён пачаў галіць, наша няздольнасць жыць разам, мае рэчы, раскіданыя па падлозе, увесь гэты пясок, што назбіраўся ў ванным пакоі — кватэра з Airbnb, руды сабака. Перастаць кахаць можна раптоўна, як упасці, сказала я ў той вечар свайму тэлефону, а, магчыма, і свайму мужу, гэта не процілегласць каханню, гэта яго магчымы пяшчотны працяг…» Кранальная і тонкая кніга, якая нагадвае, што свет напоўнены паэзіяй настолькі ж, наколькі і рэальнымі аб’ектамі.

    65,00 zł
  • Справа Віктара Бабарыкі

    Справа Віктара Бабарыкі

    Сабіна Брыло · SVIEDKI

    Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца на фоне сістэмнага знішчэння ў Беларусі свабоды слова, сходаў, права на абарону і справядлівы суд. Аўтарка дзень за днём аднаўляе драму — ад моманту рашэння Бабарыкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і да наступных выбараў у студзені 2025-га. Змест кнігі — па сутнасці, гістарычная рэканструкцыя — грунтуецца на адкрытых крыніцах, аўтарскіх інтэрв’ю, архівах, матэрыялах праваабарончых арганізацый і ўнікальных дакументах, прадастаўленых адвакатамі галоўнага героя.

    80,00 zł
  • У вас такі мілы акцэнт

    У вас такі мілы акцэнт

    Кацярына Оаро · Bukinist:ka Press

    Ёсць словы, якія ў чужой краіне чуеш часцей за іншыя — і «у вас такі мілы акцэнт» адно з іх. Спачатку ў іх чуеш цікаўнасць і цеплыню, а потым разумееш: гэта ветлівы спосаб сказаць «вы адкуль?», «вы не адна з нас». Кацярына Оаро, пісьменніца з Беларусі і аўтарка кніг «Сарочае радыё» і «Держись и пиши», сабрала кнігу пра тое, як гэта — пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое. Гэтыя эсэ вязуць чытачку па краінах і эпохах, але галоўнае падарожжа адбываецца ўнутр сябе. Тут няма прамога сюжэту: гісторыі счэплены не храналогіяй, а памяццю і асацыяцыямі — то французскі Ліль, то італьянскі Турын, то Беларусь, то зноў Францыя. Паліцыянты з аўтаматамі ў метро, якіх не варта баяцца. Сабака, якога цэлы горад выводзіць з ракі на святло тэлефонных ліхтарыкаў. Італьянец, які кажа: «Ты прыехала ў госці і раскрыла сэрца». Часткова гэта кніга пра эміграцыю. Але па-сапраўднаму — пра дом, які мы будуем самі, звонку і ўсярэдзіне. Пра тое, як заставацца сабою сярод людзей, чые звычкі, перакананні і каштоўнасці не супадаюць з тваімі. З Іншым мы сустракаемся не толькі на мяжы дзяржаў: дастаткова памяняць горад, працу, кола сяброў ці сямейны статус. Тут будзе і смешна, і сумна — часам у адным абзацы, з той цёплай самаіроніяй, якая дазваляе абняць сябе за плечы і сказаць: усё будзе добра. Мастачка вокладкі: Anna Kiparis

    70,00 zł
  • Плэйбокс Пандоры

    Плэйбокс Пандоры

    Анна Юліян Мендлік · Skaryna Press

    Паэзія А. Мендлік даследуе сексуальнасць і цялеснасць, геаграфічныя прасторы і прасторы мовы. Асабістыя згадкі і сямейныя гісторыі мяжуюць з вядомымі сюжэтамі, пераасэнсаванымі з квір-феміністычнай перспектывы. Яны ствараюць поўны парадоксаў і нечаканых асацыяцый стракаты паэтычны свет. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: „Між траскатлівых кропак“, „Дваістыя выявы“ і „Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс.

    30,00 zł
  • Вельмі лагодная сьмерць

    Вельмі лагодная сьмерць

    Сымона дэ Бавуар · Skaryna Press

    Пераклад Уладзіслава Гарбацкага. „Вельмі лагодная сьмерць“ — гэта ці ня першы матэрыялісцкі тэкст пра сьмерць. Ніякіх больш духоўных, таямнічых і мэдытатыўных наплываў. Засталася сьмерць як працэс, структураваны сацыяльнай татальнасьцю, насычаны тэхналёгіямі.“ — Ален Бад’ю, францускі філёзаф, 1965 Калі ў Франсуазы, маці Сімоны дэ Бавуар, знаходзяць рак на позьняй стадыі, дэ Бавуар упершыню за многія дзесяцігодзьдзі застаецца ля ложка маці і назірае, як жанчына, якую яна, здавалася, добра ведала, раскрывае невядомую дагэтуль волю да жыцьця. Напісаная ў бескампрамісным, аналітычным стылі, які зрабіў дэ Бавуар адной з самых уплывовых мысьлярак ХХ стагодзьдзя, “Вельмі лагодная сьмерць” пракрочвае праз апошнія тыдні жыцьця Франсуазы без шкадаваньня ані да чытача, ані да самой аўтаркі. Дэ Бавуар дасьледуе дробныя жорсткасьці шпіталёў, добразычлівую хлусьню, якую кажуць лекары, і свае заблытаныя пачуцці да маці, якую яна большую частку дарослага жыцьця трымала ад сябе на адлегласьці. У выніку ў нас у рукох не банальныя ўспаміны пра бяду, а філязофскае асэнсаваньне сьмяротнасьці — таго, як мы паміраем, як успрымаем сьмерць, і як безнадзейная хвароба можа зьдзіраць напластаваньні нявырашаных канфліктаў, каб адкрыць пад імі сапраўдную пяшчоту. Упершыню апублікаваная ў 1964 годзе, гэтая невялікая, ашаламляльная кніга застаецца адным з самых шчырых апісаньняў страты маці і ключавым творам у Бавуаравых дасьледаваньнях цялеснасьці, старэньня і чалавечай годнасьці.

    35,00 zł
  • Сымона дэ Бавуар і Беларусь

    Сымона дэ Бавуар і Беларусь

    Уладзіслаў Гарбацкі · Skaryna Press

    Пытаньні, якія Сымона дэ Бавуар ставіла па-француску, гучаць аднолькава востра на ўсіх мовах. Гэтая кніга — канцэнтраваныя ўводзіны ў сусьвет мысьляркі і асэнсаваньне ейнай фэмінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкі. Дэ Бавуар, прачытаная празь беларускую і агульнаэўрапейскую прызму, паўстае як актуальная суразмоўніца сучаснай Беларусі. Словазлучэньне „Сымона д Бавуар і Беларусь“ гучыць прыблізна гэтак жа, як „Сымона дэ Бавуар і Акіянія“, ці нават „Сымона д Бавуар і Марс“, — утапічна, неўяўляльна ці, прынамсі, штучна, прыцягнута за вушы. Але за гэтай штучнасьцю і нібыта надуманасьцю месьціцца цікавая тэма. Гаворка ня проста пра Сымону де Бавар ды ейны уплыў на Беларусь, на ейнае культурнае і фэмінісцкае інтэлектуальнае поле, а пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй — як за імпэрскім (расейска-савецкім) часам, так і пазьней.

    35,00 zł
  • Адысея

    Адысея

    Гамер · Polackija Labirynty

    «Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII ст. да н. э. Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі. Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, ад пачатку і да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст. «Адысея» па-беларуску — гэта магчымасць адкрыць адзін з найвялікшых твораў чалавецтва на роднай мове.

    109,00 zł
  • Кніга нэкралёгаў

    Кніга нэкралёгаў

    Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч · Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

    Гэтае выданьне ёсьць працягам “Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце” (2024) і складаецца зь дзьвюх частак: выбраных нэкралёгаў з найбуйнейшых газэтаў беларускай паваеннай эміграцыі “Бацькаўшчына” (Мюнхэн) і “Беларус” (Нью-Ёрк), а таксама памятных картак, што вырабляліся ў розных краінах з нагоды сьмерці таго ці іншага беларуса. Усё гэта — неад’емныя часткі пахавальнай культуры беларусаў на чужыне, якія адлюстроўваюць асаблівасьці ўяўленьняў пра сваіх і чужых, герояў і антыгерояў, мінулае й сучаснасьць. “Кніга нэкралёгаў” — першае такога кшталту беларускае выданьне.

    200,00 zł
  • Не на сваім месцы

    Не на сваім месцы

    Таццяна Багданава · SURMA

    Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. Ці атрымаецца ў Алесі знайсці сяброў, палюбіць вялікі горад і адчуць сябе на сваім месцы?

    86,00 zł
  • І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ

    І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ

    Мікалай Статкевіч · Kamunikat

    Як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? Каб даць адказ на гэтыя пытанні, я мусіў разбірацца з чалавечай псіхалогіяй. Аж да інстынктаў. Але ў літаратуры па тэме ўцямнага вызначэння чалавечых інстынктаў не знайшлося, а шмат дзе, ўвогуле, адмаўлялася іх наяўнасць у нас, акрамя некалькіх відавочных прымітыўных, што цалкам пярэчыла майму веданню чалавека. Таму, у галоўным тэксце гэтай кнігі «І гэта ўсё ў Табе», які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік. А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі.

    60,00 zł

Каталог

Увесь каталог
  • Кнігі

    Кнігі

    Кнігі

  • Сувеніры

    Сувеніры

    Сувеніры

  • Упрыгожванні

    Упрыгожванні

    Упрыгожванні

  • Гульні

    Забавы

    Забавы

  • Бясплатная дастаўка

    Па Польшчы — пры замове ад 200 zł

    Умовы дастаўкі
  • Да кожнай замовы — з душой

    Пакуем беражліва і з любоўю

  • Хуткая адпраўка

    Перадаем перавозчыку за 1–3 працоўныя дні пасля аплаты.

  • Дастаўляем па свеце

    Няма вашай краіны ў спісе? Напішыце нам — пашукаем магчымасць.

  • Самавываз у Варшаве

    У самым цэнтры Варшавы

    Як забраць замову
  • Мы на сувязі

    Хутка адкажам і дапаможам з замовай

Kuks Dzmitry
NIP: 8971908539 REGON: 522497380
Юрыдычны адрас: Robotnicza 72ED / 111,
53-608 Wrocław

Кантакты

+48 453 323 340

Служба клопату пра пакупнікоў: care@kirma.sh

Для супрацы: contact@kirma.sh

  • Палітыка прыватнасці
  • Умовы абслугоўвання
  • Прававая інфармацыя
  • Кантактная інфармацыя
  • Палітыка вяртання грошай
© 2026, Kirma.sh Працуе на Shopify
  • Выбар выбару прыводзіць да поўнага абнаўлення старонкі.
  • Адкрыецца ў новым акне.