Kamunikat
Беларускі Нью-Ёрк
Беларускі Нью-Ёрк
Аўтар: Ганна Сурмач
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 447
Год выдання: 2023
Вокладка: мяккая
Гэтая кніга — шчырая даніна памяці ўсім беларусам, што стварылі і развівалі нацыянальнае жыццё ў Нью-Ёрку. Яна апавядае пра эмігрантаў, што знайшлі новы дом у ЗША, і разам з тым змаглі зберагчы беларускую культуру, мову і салідарнасць. Выдатны выбар для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй дыяспары, культурнай спадчынай і сучаснасцю беларусаў у Амерыцы.
***
Кніга прысьвячаецца памяці ўсіх беларусаў, хто ўклаў сваю працу, сілы і сродкі ў заснаваньне, фармаваньне і разьвіцьцё беларускай прысутнасьці ў Нью-Ёрку, хто былі адначасна і будаўнікамі Амэрыкі, што дала прытулак выгнанцам з Беларусі і стала іх другой радзімаю. Таксама прысьвячаю кнігу маім сябрам і паплечнікам – сучасным беларусам Нью-Ёрку, якія годна працягваюць дзейнасьць папярэднікаў і ўтрымліваюць сваё нацыянальнае жыцьцё сярод прадстаўнікоў іншых народаў у «сталіцы сьвету».
