Янушкевiч
Вядзьмар. Час ганьбы
Вядзьмар. Час ганьбы
Аўтар: Анджэй Сапкоўскі
Пераклад: лаўрэата Прэміі Карласа Шэрмана Кацярыны Маціеўскай
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 392
Год выдання: 2024
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 130x200 мм
«Надыходзіць час ганьбы, калега вядзьмару, час нечуванай, бязмежнай ганьбы. І трэба прыстасоўвацца...»
Перад абліччам вайны, якую героі кнігі называюць часам ганьбы, гонар, выбар, надзея і нават жыццё робяцца раскошай, якую немагчыма сабе дазволіць. Галоўны герой сагі Геральт з Рывіі калісьці вельмі не хацеў выбіраць, і ўсё, што яму цяпер застаецца, — выбіраць без выбару, спадзявацца, што надзея не страчаная, а рэштай жыцця плаціць за памылку нейтральнасці.
Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
