Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 4

Пазітыў-цэнтр

Дадзены мне

Дадзены мне

Аўтар: Зак Буш

Ілюстратар: Грыгорыа Дэ Лаўрэціс

Пераклад: Дар'і Зубовіч

Звычайная цана 36,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 36,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 32

Год выдання: 2022

Месца выдання: Мінск

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 220x220 мм

ISBN: 978-985-7193-81-3

Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі…. Што можа цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?

Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» — дапамагаюць кнізе «Дадзены мне» перадаць пяшчоту, што звязвае бацьку і дзіця — назаўжды.

“Дадзены мне” — гэта кніга-верш сучаснага амерыканскага пісьменніка Зака Буша пра стасункі таты і дзіцяці. Пра тое, што дзіця — гэта цудоўны дар, але разам з тым і вялікая адказнасць. Пра тое, што такое тата ў жыцці дзіцяці — аснаванне, аслона, сябар, настаўнік, лідар. Тата адмыслова намаляваны вялікім і моцным, але пры гэтым цёплая колеравая гама стварае ўтульнасць. Кніга выдадзеная ў цвёрдай вокладцы, на кожнай старонцы ўсяго два радкі тэксту і вялікія не перагружаныя дэталямі малюнкі — ідэальна для чытання з самымі маленькімі дзецьмі. Але асцярожна, пасля чытання складана адляпіць дзіця ад таты.

Глядзець поўную інфармацыю