Gutenberg
Два месяцы
Два месяцы
Аўтар: Марыя Кунцэвічова
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 231
Год выдання: 2024
Месца выдання: Кракаў, Польшча
Вокладка: мяккая
ISBN: 978-83-68016-06-2
«Два месяцы» — гэта літаратурны партрэт Казімежа Дольнага, мястэчка, што ў міжваенны час стала духоўным прытулкам для мастакоў, паэтаў і музыкаў. Аўтар апісвае летнія месяцы як чароўны перыяд, калі будзённае жыццё жыхароў пераплятаецца з мастацкім светам творцаў. Менавіта пасля з’яўлення гэтага зборніка ў 1933 годзе Казімеж Дольны ператварыўся ў модны курорт і захаваў сваю прыцягальнасць да сёння.
***
Настраёвы зборнік апавяданняў пра мястэчка, у якім праводзяць летнія вакацыі мастакі і паэты.
Традыцыйныя два месяцы вакацыяў – ліпень і жнівень — мастакі любяць праводзіць у маляўнічым польскім мястэчку Казімеж Дольны. І нібыта з неба тады свецяць два розныя месяцы. Калі ўзыходзіць адзін, мясцовыя жыхары-гарапашнікі ідуць спаць. Другі, зусім інакшы, зваблівае натхнёных мастакоў, паэтаў, артыстаў і музыкаў на доўгія начныя шпацыры.
Пасля выхаду зборніку ў свет у 1933 годзе Казімеж Дольны стаў надзвычай модным курортам. З таго часу і па сёння турысты, наведваючы мястэчка, шукаюць апісаныя мясціны.
