Зрабі складанае простым! Практыкаванні для блокфлейты
Зрабі складанае простым! Практыкаванні для блокфлейты
Аўтар: Ягор Цюкін
Мова: беларуская
Старонак: 69
Год выдання: 2024
Месца выдання: Беларусь
Вокладка: мяккая
Фармат: A4 (295х205 мм)
ISBN: 978-985-7303-85-4
У "Зрабі складанае простым!" вы знойдзеце больш за трыста практыкаванняў для пераадолення метрарытмічных і некаторых іншых цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца ўсе выканаўцы, што толькі пачынаюць іграць на блокфлейце і іншых духавых інструментах, незалежна ад узросту пачатку навучання.
Выданне будзе карысна як для выкладчыкаў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, так і для выкладчыкаў студый і гурткоў для дарослых.
Выкарыстоўваючы прапанаваныя практыкаванні, з першых жа заняткаў можна сачыць за прагрэсам вучня і правяраць, наколькі трывала засвоены веды. У адзінаццаці раздзелах сабрана ўсё, з чым сутыкнецца пачатковец падчас ігры на духавым інструменце (вывучэнне нот, рытмаў, штрыхоў, памераў і многае іншае). Для засваення і пераадолення складанасцей у выданні прапанаваны просты і паслядоўны шлях.