Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Кароль

Кароль

Проза | Мастацкая літаратура | Раманы | Гісторыя

Аўтар: Шчэпан Твардах

Рэкамендацыя ўзросту: 18+

Звычайная цана 56,70 zł
Звычайная цана Адпускная цана 56,70 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 426

Год выдання: 2022

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 140x205 мм

ISBN: 9789857283248

“Кароль” — раман аднаго з самых уплывовых польскіх пісьменнікаў сучаснасці Шчэпана Твардаха. Гісторыя разгортваецца ў Варшаве ў 1937 годзе: у атмасферы перадваеннай напружанасці, жорсткага супрацьстаяння і падзення маральных межаў. Гэта раман пра каханне, гвалт і распад старога свету, які гучыць актуальна і сёння. Беларускамоўнае выданне аднаго з наймацнейшых польскіх бестселераў апошніх дзесяцігоддзяў. Даступны з дастаўкай па свеце.

Дзеянне рамана пачынаецца ў Варшаве ў 1937 годзе, за два гады да пачатку Другой сусветнай вайны. У Польшчы ўжо прасочваюцца таталітарныя тэндэнцыі, назіраецца жорсткае супраць стаянне розных палітычных, сацыяльных і нацыянальных груповак. Гэты раман — пра каханне і гвалт на фоне прадчування вайны.

Шчэпан Твардах — адзін з лідараў сучаснай літаратурнай сцэны Польшчы. Кожная выдадзеная ім кніга станавілася падзеяй у пісьменніцтве і абавязкова — бестселерам. Аўтар такіх вядомых, скандальных і гучных раманаў як «Морфій» (2012), «Драх» (2014). «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022). Піша таксама апавяданні, дзённікі і драматычныя творы.

Узнагароджаны рознымі прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі, сярод іх «Пашпарт часопіса “Палітыка”», Brücke Berlin-Preis, Узнагарода імя Касцельскіх. Сабраў у Польшчы рэкордную колькасць намінацый на літаратурных імпрэзах.

Паводле рамана «Кароль» у Польшчы быў зняты аднайменны серыял, які атрымаў выдатныя ацэнкі ад крытыкаў і стаў адным з самых паспяховых тэлевізійных праектаў. Жыве ў вёсцы Пільхавіцы ў Верхняй Сілезіі.

Глядзець поўную інфармацыю