Gutenberg
Легенда соннай лагчыны
Легенда соннай лагчыны
Аўтар: Вашынгтон Ірвінг
Пераклад: Андрэй Дубовік
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 112
Год выдання: 2024
Вокладка: мяккая
Фармат: 3 × 23 × 17 см
ISBN: 978-83-967644-6-1
Зборнік Вашынгтона Ірвінга «Легенда Соннай Лагчыны» аб’ядноўвае тры легендарныя містычныя апавяданні: «Легенда Соннай Лагчыны», «Рып Ван Вінкль» і «Жаніх-здань». Гэтая кніга зачароўвае асаблівай атмасферай — лёгкай, трохі іранічнай, але з ноткай таямніцы. Тут і сустрэчы з прывідамі, і неверагодныя прыгоды, і містычныя падзеі, якія надаюць жыццю герояў асаблівы колер. Аднак аўтар не імкнецца напалохаць — ён вядзе чытача праз міфы і легенды з усмешкай, пакідаючы пасля сябе пачуццё ўтульнасці і радасці адкрытай таямніцы. Класіка сусветнай літаратуры ўпершыню на беларускай мове.
***
У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”. Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду.
…Гэта ўсё былі толькі прывіды ночы, фантомы розуму, што блукаюць у цемры. І хаця яму давялося пабачыць іх шмат і нават аднойчы падчас самотнага шпацыру сутыкнуцца з самім сатаною, дзённае святло заўжды адольвала ўсю гэтую чартаўшчыну, і тады ён мог весці звычайнае, прыемнае жыццё без страху перад сіламі з таго свету.
“Легенда Соннай Лагчыны”

