Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 10

ByProsvet

Нататнік "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"

Нататнік "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"

Памеры: 12 x 17 см

Звычайная цана 25,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 25,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.
Асоба

У наяўнасці: 2

Mastačka: @haku_na_ta_ta
Tekst: 
Tacciana
Koĺkasć staronak: 150

Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami - prajekt na lacincy pra 9 vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.
Natatnik z partretam adnoj z žančyn, pakinuŭšych svoj slied u historyi Bielarusi.

  • Alaiza Paškievič (Ciotka) (XIX–XX stst.) – paetka i hramadskaja dziajačka. Brala aktyŭny ŭdziel u padziejach 1905 h., emihravala i toĺki nieliehaĺna zmahla naviedvać rasiejskuju impieryju i być u Bielarusi. Adnaja z pačynaĺnic bielaruskaje prozy.
  • Aliena Aladava (XX st.) — mastactvaznaŭca, dyrektarka mastackaha muzieju. Jaje namahanniami adnavili najboĺšuju kaliekcyju tvoraŭ bielaruskich mastakoŭ.
    Aliena Vasilieŭna arhanizavala blizu 30 ekspiedycyj pa Bielarusi, kab adšukać i zbierahčy kaštoŭnyja dlia kuĺtury ekspanaty.
  • Emilija Pliater (XIX st.) — samaja viadomaja ŭ našych krajach revaliucyjanierka, jakaja da taho ž byla faĺklarystkaj. Zmahalasia za svabodu radzimy ŭ časie paŭstannia 1830–1831 hh. Jaje asoba — simval baraćby suprać stereatypu, što toĺki mužčyny mohuć brać udziel u bajavych dziejanniach.
  • Franciška Uršulia Radіzvil (XVII st.) — pieršaja dramaturh na bielaruskich ziemliach, paetesa i zasnavaĺnica teatru ŭ Niasvižu. Štohod z pad jaje piara zjaŭlialisia pjesy.
    Jaje pastanoŭku “Vykradannie Jeŭropy aĺbo teatr Uršuli Radzivil” vy mahli zabačyć u mienskim teatry Janki Kupaly.
  • Nadzieja Chadasievič-Lieže (ХХ st.) — mastačka, hrafik i mazaistka. Jaje haloŭnaja mara byla stacca mastačkaju i, niahliedziačy na ŭsie skladanasci, jakija zaznala ŭ žycci, svaju maru jana zdziejsnila. Miarkujem, što vy bačyli jaje abstraktnuju pracu z čyrvonym šaram.
  • Rochlia Frumkina (XIX st.) — pradprymaĺnica i zasnavaĺnica pivavarnaha zavodu «Bahiemija» (z 1990-ch hadoŭ «Alivaryja»). Jana kiravala brovaram 12 hadoŭ. Na žaĺ, my nie viedajem, jak vyhliadala hetaja žančyna, bo fotazdymkaŭ z joju nie zachavalasia.

***

Беларускі культурны код: Створана жанчынамі - праект на лацінцы пра 9 выдатных жанчын беларускай гісторыі.
Нататнік з партрэтам адной з жанчын, пакінуўшых свой след у гісторыі Беларусі.

  • Алаіза Пашкевіч (Цётка) (XIX–XX стст.) – паэтка і грамадская дзяячка. Брала актыўны ўдзел у падзеях 1905 г., эмігравала і толькі нелегальна змагла наведваць расейскую імперыю і быць у Беларусі. Адная з пачынальніц беларускае прозы.
  • Алена Аладава (ХХ ст.) — мастацтвазнаўца, дырэктарка мастацкага музею. Яе намаганнямі аднавілі найбольшую калекцыю твораў беларускіх мастакоў.
    Алена Васілеўна арганізавала блізу 30 экспедыцый па Беларусі, каб адшукаць і зберагчы каштоўныя для культуры экспанаты.
  • Эмілія Плятэр (XIX ст.) — самая вядомая ў нашых краях рэвалюцыянерка, якая да таго ж была фалькларысткай. Змагалася за свабоду радзімы ў часе паўстання 1830–1831 гг. Яе асоба — сімвал барацьбы супраць стэрэатыпу, што толькі мужчыны могуць браць удзел у баявых дзеяннях.
  • Францішка Уршуля Радзівіл (XVII ст.) — першая жанчына-драматург на беларускіх землях, паэтка і заснавальніца тэатру ў Нясвіжы. Штогод з-пад пяра княгіні з’яўляліся п’есы. Спектакль паводле яе твораў вы маглі бачыць у менскім тэатры імя Янкі Купалы пад назваю «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл».
  • Надзея Хадасевіч-Лежэ (ХХ ст.) — мастачка, графік і мазаістка. Яе галоўная мара была стацца мастачкаю і, нягледзячы на ўсе складанасці, якія зазнала ў жыцці, сваю мару яна здейсніла. Мяркуем, што вы бачылі яе абстрактную працу з чырвоным шарам.
  • Рохля Фрумкіна (XIX ст.) — прадпрымальніца і заснавальніца піваварнага заводу «Багемія» (з 1990-х гадоў «Аліварыя»). Яна кіравала броварам 12 гадоў. На жаль, мы не ведаем, як выглядала гэтая жанчына, бо фотаздымкаў з ёю не захавалася.
Глядзець поўную інфармацыю