Нататнік "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"
Нататнік "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"
Памеры: 12 x 17 см
Звычайная цана
25,00 zł PLN
Звычайная цана
Адпускная цана
25,00 zł PLN
Цана за адзінку
/
пер
Mastačka: @haku_na_ta_ta
Tekst: Tacciana
Koĺkasć staronak: 150
Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami - prajekt na lacincy pra 9 vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.
Natatnik z partretam adnoj z žančyn, pakinuŭšych svoj slied u historyi Bielarusi.
- Alaiza Paškievič (Ciotka) (XIX–XX stst.) – paetka i hramadskaja dziajačka. Brala aktyŭny ŭdziel u padziejach 1905 h., emihravala i toĺki nieliehaĺna zmahla naviedvać rasiejskuju impieryju i być u Bielarusi. Adnaja z pačynaĺnic bielaruskaje prozy.
- Aliena Aladava (XX st.) — mastactvaznaŭca, dyrektarka mastackaha muzieju. Jaje namahanniami adnavili najboĺšuju kaliekcyju tvoraŭ bielaruskich mastakoŭ.
Aliena Vasilieŭna arhanizavala blizu 30 ekspiedycyj pa Bielarusi, kab adšukać i zbierahčy kaštoŭnyja dlia kuĺtury ekspanaty. - Emilija Pliater (XIX st.) — samaja viadomaja ŭ našych krajach revaliucyjanierka, jakaja da taho ž byla faĺklarystkaj. Zmahalasia za svabodu radzimy ŭ časie paŭstannia 1830–1831 hh. Jaje asoba — simval baraćby suprać stereatypu, što toĺki mužčyny mohuć brać udziel u bajavych dziejanniach.
- Franciška Uršulia Radіzvil (XVII st.) — pieršaja dramaturh na bielaruskich ziemliach, paetesa i zasnavaĺnica teatru ŭ Niasvižu. Štohod z pad jaje piara zjaŭlialisia pjesy.
Jaje pastanoŭku “Vykradannie Jeŭropy aĺbo teatr Uršuli Radzivil” vy mahli zabačyć u mienskim teatry Janki Kupaly. - Nadzieja Chadasievič-Lieže (ХХ st.) — mastačka, hrafik i mazaistka. Jaje haloŭnaja mara byla stacca mastačkaju i, niahliedziačy na ŭsie skladanasci, jakija zaznala ŭ žycci, svaju maru jana zdziejsnila. Miarkujem, što vy bačyli jaje abstraktnuju pracu z čyrvonym šaram.
- Rochlia Frumkina (XIX st.) — pradprymaĺnica i zasnavaĺnica pivavarnaha zavodu «Bahiemija» (z 1990-ch hadoŭ «Alivaryja»). Jana kiravala brovaram 12 hadoŭ. Na žaĺ, my nie viedajem, jak vyhliadala hetaja žančyna, bo fotazdymkaŭ z joju nie zachavalasia.
***
Беларускі культурны код: Створана жанчынамі - праект на лацінцы пра 9 выдатных жанчын беларускай гісторыі.
Нататнік з партрэтам адной з жанчын, пакінуўшых свой след у гісторыі Беларусі.
- Алаіза Пашкевіч (Цётка) (XIX–XX стст.) – паэтка і грамадская дзяячка. Брала актыўны ўдзел у падзеях 1905 г., эмігравала і толькі нелегальна змагла наведваць расейскую імперыю і быць у Беларусі. Адная з пачынальніц беларускае прозы.
- Алена Аладава (ХХ ст.) — мастацтвазнаўца, дырэктарка мастацкага музею. Яе намаганнямі аднавілі найбольшую калекцыю твораў беларускіх мастакоў.
Алена Васілеўна арганізавала блізу 30 экспедыцый па Беларусі, каб адшукаць і зберагчы каштоўныя для культуры экспанаты. - Эмілія Плятэр (XIX ст.) — самая вядомая ў нашых краях рэвалюцыянерка, якая да таго ж была фалькларысткай. Змагалася за свабоду радзімы ў часе паўстання 1830–1831 гг. Яе асоба — сімвал барацьбы супраць стэрэатыпу, што толькі мужчыны могуць браць удзел у баявых дзеяннях.
- Францішка Уршуля Радзівіл (XVII ст.) — першая жанчына-драматург на беларускіх землях, паэтка і заснавальніца тэатру ў Нясвіжы. Штогод з-пад пяра княгіні з’яўляліся п’есы. Спектакль паводле яе твораў вы маглі бачыць у менскім тэатры імя Янкі Купалы пад назваю «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл».
- Надзея Хадасевіч-Лежэ (ХХ ст.) — мастачка, графік і мазаістка. Яе галоўная мара была стацца мастачкаю і, нягледзячы на ўсе складанасці, якія зазнала ў жыцці, сваю мару яна здейсніла. Мяркуем, што вы бачылі яе абстрактную працу з чырвоным шарам.
- Рохля Фрумкіна (XIX ст.) — прадпрымальніца і заснавальніца піваварнага заводу «Багемія» (з 1990-х гадоў «Аліварыя»). Яна кіравала броварам 12 гадоў. На жаль, мы не ведаем, як выглядала гэтая жанчына, бо фотаздымкаў з ёю не захавалася.