Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 3

Галіяфы

Нетутэйшыя: reversion

Нетутэйшыя: reversion

Аўтары: Алена Лепішава, Віктар Жыбуль, Зміцер Вішнёў

Звычайная цана 118,50 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 118,50 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 577

Год выдання: 2023

Вокладка: мяккая

1990-я гады былі для беларускай літаратуры эпохай вызвалення з жорсткага гарсэта савецкай літаратурнай традыцыі, у якой дапускаліся толькі пэўныя тэмы і формы. Гэты пераходны час вызначаўся вірлівай стракатасцю новых форм і нязвыклых жанравых камбінацый; межы паміж асобнымі відамі мастацтва, дый нават паміж мастацтвам і штодзённасцю, здавалася, страцілі сваю выразнасць: літаратура пераходзіла ў перформанс, які набываў рысы тэатральнай пастаноўкі, каб у наступны момант уварвацца ў размеранае жыццё літаратурнага музея, скажам, у выглядзе дамавіны з жывым паэтам у ёй.

Анталогія ўпершыню прадстаўляе асноўныя групоўкі таго перыяду: «Бум-Бам-Літ» і Таварыства вольных літаратараў. Кніга дае шматграннае ўяўленне пра аўтараў ды іх творы, пра міні-драмы і перформансы, разбурэнне эстэтычных нормаў і наватарскія стратэгіі пісання і інсцэнавання, што развіваліся тады на Беларусі.

У аснову кнігі лягла канцэпцыя зборніка п’ес «Нетутэйшыя», які быў падрыхтаваны да публікацыі ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў сябрамі літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», але так і не пабачыў свет.

Цяперашняе выданне ўтрымлівае разам з п’есамі зборніка каштоўныя дапаўненні: даследаванне беларускага тэатра і мастацтва перформансу ў міжнародным кантэксце, творчыя маніфесты, хроніку культурнага жыцця, каментары яго актыўных удзельнікаў, фотаздымкі літаратурна-мастацкіх і тэатральных акцый ды іншыя дакументы. Анталогія адрасаваная шырокай аўдыторыі: ад спецыялістаў у галіне сучаснага мастацтва да аматараў, зацікаўленых гэтай тэматыкай.

На думку Зміцера Вішнёва, актуальнасць кнігі палягае перш за ўсё ў тым, што яна нясе зарад свабоды, якой так бракуе ў сённяшняй Беларусі.

Анталогія выйшла ў серыі МЫСЛІЦЬ МАСТАЦТВА Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры (ZKK) Цюрыхскага ўніверсітэта (UZH).

Кніга выдадзена пры падтрымцы Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры Цюрыхскага ўніверсітэта.

Глядзець поўную інфармацыю