Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Сем камянёў

Сем камянёў

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы | Фэнтэзі | Дзіцячае

Аўтар: Аляксей Шэін

Звычайная цана 55,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 55,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

Няма ў наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 408

Год выдання: 2022

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 130x200 мм

ISBN: 978-985-7283-118

«Сем камянёў» — захапляльны беларускі фэнтэзі-раман, у якім рэальнасць і казка пераплятаюцца ў адзінае прыгодніцкае палатно. Галоўны герой Ясь трапляе ў чароўную краіну Эферыю і становіцца ўдзельнікам вялікай місіі — разгадаць таямніцу Сямі Камянёў, каб перамагчы зло і знайсці шлях да сапраўдных чалавечых каштоўнасцяў. Кніга спалучае востры сюжэт, філасофскую глыбіню і хрысціянскую сімволіку, робячы яе цікавай як юным, так і дарослым чытачам.

***
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.


“Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць”.
(Ганна Янкута, літаратурны крытык)

“…Захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет, дзе ёсць месца і сапраўдным чалавечым якасцям, і дзе героі мужна змагаюцца з цяжкасцямі, і дзе патрэбна кемлівасць розуму і цвёрдасць духа, каб разгадаць усе галаваломкі і выйсці на бітву са злом”.
(Анатоль Шырвель, рэдактар Krynica.info)

“Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў... Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца”.
(Ганна Севярынец, Velvet.by)

Глядзець поўную інфармацыю