Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 5

ByProsvet

Торба "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"

Торба "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"

Памеры: 38 x 42 см

Склад: 100% бавоўна

Даўжыня ручкі: 70 см

Звычайная цана 45,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 45,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.
Асоба

У наяўнасці: 4

Mastačka: @haku_na_ta_ta
Tekst: 
Tacciana

Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami - prajekt na lacincy pra vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.

  • Aliena Aladava (XX st.) — mastactvaznaŭca, dyrektarka mastackaha muzieju. Jaje namahanniami adnavili najboĺšuju kaliekcyju tvoraŭ bielaruskich mastakoŭ.
    Aliena Vasilieŭna arhanizavala blizu 30 ekspiedycyj pa Bielarusi, kab adšukać i zbierahčy kaštoŭnyja dlia kuĺtury ekspanaty.
  • Emilija Pliater (XIX st.) — samaja viadomaja ŭ našych krajach revaliucyjanierka, jakaja da taho ž byla faĺklarystkaj. Zmahalasia za svabodu radzimy ŭ časie paŭstannia 1830–1831 hh. Jaje asoba — simval baraćby suprać stereatypu, što toĺki mužčyny mohuć brać udziel u bajavych dziejanniach.
  • Nadzieja Chadasievič-Lieže (ХХ st.) — mastačka, hrafik i mazaistka. Jaje haloŭnaja mara byla stacca mastačkaju i, niahliedziačy na ŭsie skladanasci, jakija zaznala ŭ žycci, svaju maru jana zdziejsnila. Miarkujem, što vy bačyli jaje abstraktnuju pracu z čyrvonym šaram.
  • Rochlia Frumkina (XIX st.) — pradprymaĺnica i zasnavaĺnica pivavarnaha zavodu «Bahiemija» (z 1990-ch hadoŭ «Alivaryja»). Jana kiravala brovaram 12 hadoŭ. Na žaĺ, my nie viedajem, jak vyhliadala hetaja žančyna, bo fotazdymkaŭ z joju nie zachavalasia.
  • Salamieja Rusieckaja (XVII st.) – padarožnica, asvietnica i liekarka. Vandrujučy sa svaim mužam, doktaram, i dapamahajučy jamu ŭ pracy, navučylasia liekavać, pieradusim chvaroby vačej, i miela aficyjny dazvol na miedyčnuju dziejnasć.
    Apošni viadomy horad jaje pierabyvannia – Stambul. Šmat z taho, što ŭbačyla i adčula, Salamieja apisala ŭ dzionniku, jaho skaročanaja nazva – «Avantury majho žyccia».

***

Беларускі культурны код: Створана жанчынамі - праект на лацінцы пра выдатных жанчын беларускай гісторыі

  • Алена Аладава (ХХ ст.) — мастацтвазнаўца, дырэктарка мастацкага музею. Яе намаганнямі аднавілі найбольшую калекцыю твораў беларускіх мастакоў.
    Алена Васілеўна арганізавала блізу 30 экспедыцый па Беларусі, каб адшукаць і зберагчы каштоўныя для культуры экспанаты.
  • Эмілія Плятэр (XIX ст.) — самая вядомая ў нашых краях рэвалюцыянерка, якая да таго ж была фалькларысткай. Змагалася за свабоду радзімы ў часе паўстання 1830–1831 гг. Яе асоба — сімвал барацьбы супраць стэрэатыпу, што толькі мужчыны могуць браць удзел у баявых дзеяннях.
  • Надзея Хадасевіч-Лежэ (ХХ ст.) — мастачка, графік і мазаістка. Яе галоўная мара была стацца мастачкаю і, нягледзячы на ўсе складанасці, якія зазнала ў жыцці, сваю мару яна здейсніла. Мяркуем, што вы бачылі яе абстрактную працу з чырвоным шарам.
  • Рохля Фрумкіна (XIX ст.) — прадпрымальніца і заснавальніца піваварнага заводу «Багемія» (з 1990-х гадоў «Аліварыя»). Яна кіравала броварам 12 гадоў. На жаль, мы не ведаем, як выглядала гэтая жанчына, бо фотаздымкаў з ёю не захавалася.
  • Саламея Русецкая (XVII ст.) – падарожніца, асветніца і лекарка. Вандруючы са сваім мужам, доктарам, і дапамагаючы яму ў працы, навучылася лекаваць, перадусім хваробы вачэй, і мела афіцыйны дазвол на медычную дзейнасць. Апошні вядомы горад яе перабывання – Стамбул. Шмат з таго, што ўбачыла і адчула, Саламея апісала ў дзённіку, яго скарочаная назва – «Авантуры майго жыцця».
Глядзець поўную інфармацыю