Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 10

ByProsvet

Торба "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"

Торба "Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami"

Памеры: 38 x 42 см

Склад: 100% бавоўна

Даўжыня ручкі: 70 см

Звычайная цана 45,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 45,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.
Асоба

У наяўнасці: 2

Mastačka: @haku_na_ta_ta
Tekst: 
Tacciana

Bielaruski Kuĺturny Kod: Stvorana žančynami - prajekt na lacincy pra vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.

  • Aliena Aladava (XX st.) — mastactvaznaŭca, dyrektarka mastackaha muzieju. Jaje namahanniami adnavili najboĺšuju kaliekcyju tvoraŭ bielaruskich mastakoŭ.
    Aliena Vasilieŭna arhanizavala blizu 30 ekspiedycyj pa Bielarusi, kab adšukać i zbierahčy kaštoŭnyja dlia kuĺtury ekspanaty.
  • Emilija Pliater (XIX st.) — samaja viadomaja ŭ našych krajach revaliucyjanierka, jakaja da taho ž byla faĺklarystkaj. Zmahalasia za svabodu radzimy ŭ časie paŭstannia 1830–1831 hh. Jaje asoba — simval baraćby suprać stereatypu, što toĺki mužčyny mohuć brać udziel u bajavych dziejanniach.
  • Nadzieja Chadasievič-Lieže (ХХ st.) — mastačka, hrafik i mazaistka. Jaje haloŭnaja mara byla stacca mastačkaju i, niahliedziačy na ŭsie skladanasci, jakija zaznala ŭ žycci, svaju maru jana zdziejsnila. Miarkujem, što vy bačyli jaje abstraktnuju pracu z čyrvonym šaram.
  • Rochlia Frumkina (XIX st.) — pradprymaĺnica i zasnavaĺnica pivavarnaha zavodu «Bahiemija» (z 1990-ch hadoŭ «Alivaryja»). Jana kiravala brovaram 12 hadoŭ. Na žaĺ, my nie viedajem, jak vyhliadala hetaja žančyna, bo fotazdymkaŭ z joju nie zachavalasia.
  • Salamieja Rusieckaja (XVII st.) – padarožnica, asvietnica i liekarka. Vandrujučy sa svaim mužam, doktaram, i dapamahajučy jamu ŭ pracy, navučylasia liekavać, pieradusim chvaroby vačej, i miela aficyjny dazvol na miedyčnuju dziejnasć.
    Apošni viadomy horad jaje pierabyvannia – Stambul. Šmat z taho, što ŭbačyla i adčula, Salamieja apisala ŭ dzionniku, jaho skaročanaja nazva – «Avantury majho žyccia».
  • Franciška Uršulia Radzivil – paetka, piśmiennica i aŭtarka pjesaŭ, na pastanoŭkach jakich rehuliarnymi hasciami byli karali Rečy Paspalitaj. Jana arhanizavala teatr u Niasvižy pa ŭzory liepšych jeŭrapiejskich teatraŭ XVIII st., adnavila horad paslia razburaĺnych vojnaŭ i nieadnojčy kiravala jaho abaronaj padčas varožych napadaŭ. Kniahinia Franciška razharnula vialikuju asvietnickuju pracu i pieraŭtvaryla Niasviž u sapraŭdny centr kuĺturnaha žyccia taho času.
  • Alaiza Paškievič (Ciotka) – paetka i piśmiennica, adna z vieličnych postaciaŭ bielaruskaha nacyjanaĺnaha adradžennia pačatku XX st. Paškievič byla aktyŭnaj udzieĺnicaj mnohich hramadskich i palityčnych arhanizacyj, niesla asvietu ŭ narodnyja masy, zmahalasia za pravy žančyn i ŭsich bielarusaŭ.
  • Maryja Kaliesnikava — palityčnaja i kuĺturnaja dziajačka, a ciapier adna z tysiač palitzniavolienych, biazvinna pakaranych za svajo žadannie pieramienaŭ u Bielarusi. Učynki Maryi — najliepšy pryklad smielasci i ŭpartasci, a jaje ŭsmieška — simval nievyčarpaĺnaha aptymizmu i viery ŭ pieramohu.

***

Беларускі культурны код: Створана жанчынамі - праект на лацінцы пра выдатных жанчын беларускай гісторыі

  • Алена Аладава (ХХ ст.) — мастацтвазнаўца, дырэктарка мастацкага музею. Яе намаганнямі аднавілі найбольшую калекцыю твораў беларускіх мастакоў.
    Алена Васілеўна арганізавала блізу 30 экспедыцый па Беларусі, каб адшукаць і зберагчы каштоўныя для культуры экспанаты.
  • Эмілія Плятэр (XIX ст.) — самая вядомая ў нашых краях рэвалюцыянерка, якая да таго ж была фалькларысткай. Змагалася за свабоду радзімы ў часе паўстання 1830–1831 гг. Яе асоба — сімвал барацьбы супраць стэрэатыпу, што толькі мужчыны могуць браць удзел у баявых дзеяннях.
  • Надзея Хадасевіч-Лежэ (ХХ ст.) — мастачка, графік і мазаістка. Яе галоўная мара была стацца мастачкаю і, нягледзячы на ўсе складанасці, якія зазнала ў жыцці, сваю мару яна здейсніла. Мяркуем, што вы бачылі яе абстрактную працу з чырвоным шарам.
  • Рохля Фрумкіна (XIX ст.) — прадпрымальніца і заснавальніца піваварнага заводу «Багемія» (з 1990-х гадоў «Аліварыя»). Яна кіравала броварам 12 гадоў. На жаль, мы не ведаем, як выглядала гэтая жанчына, бо фотаздымкаў з ёю не захавалася.
  • Саламея Русецкая (XVII ст.) – падарожніца, асветніца і лекарка. Вандруючы са сваім мужам, доктарам, і дапамагаючы яму ў працы, навучылася лекаваць, перадусім хваробы вачэй, і мела афіцыйны дазвол на медычную дзейнасць. Апошні вядомы горад яе перабывання – Стамбул. Шмат з таго, што ўбачыла і адчула, Саламея апісала ў дзённіку, яго скарочаная назва – «Авантуры майго жыцця».
  • Францішка Уршуля Радзівіл – паэтка, пісьменніца і аўтарка п'есаў, на пастаноўках якіх рэгулярнымі гасцямі былі каралі Рэчы Паспалітай. Яна арганізавала тэатр у Нясвіжы па ўзоры лепшых еўрапейскіх тэатраў XVIII ст., аднавіла горад пасля разбуральных войнаў і неаднойчы кіравала яго абаронай падчас варожых нападаў. Княгіня Францішка разгарнула вялікую асветніцкую працу і пераўтварыла Нясвіж у сапраўдны цэнтр культурнага жыцця таго часу.
  • Алаіза Пашкевіч (Цётка) – паэтка і пісьменніца, адна з велічных постацяў беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку XX ст. Пашкевіч была актыўнай удзельніцай многіх грамадскіх і палітычных арганізацый, несла асвету ў народныя масы, змагалася за правы жанчын і ўсіх беларусаў.
  • Марыя Калеснікава — палітычная і культурная дзяячка, а цяпер адна з тысяч палітзняволеных, бязвінна пакараных за сваё жаданне пераменаў у Беларусі. Учынкі Марыі — найлепшы прыклад смеласці і ўпартасці, а яе ўсмешка — сімвал невычарпальнага аптымізму і веры ў перамогу.
Глядзець поўную інфармацыю