Дзівосныя гісторыі на дабранач
Дзівосныя гісторыі на дабранач
Аўтар: Эрвін Мозэр
Ілюстратар: Эрвін Мозэр
Пераклад: з нямецкай Сяргея Матыркі
Рэкамендацыя ўзросту: 4+
Мова: беларуская
Старонак: 240
Год выдання: 2021
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 165x235 мм
ISBN: 978-985-7210-98-5
Слаўныя каты, адважныя мядзведзі, разумныя мышкі і многія іншыя героі-жывёлы перажываюць марскія прыгоды, знаходзяць вялікія скарбы, вандруюць па небяспечных гарах, заводзяць самых неверагодных сяброў і спрытна ашукваюць нашмат за сябе мацнейшых.
З тонкім нумарам і ў душэўнай манеры, з мноствам чароўных малюнкаў, Эрвін Мозэр расказвае пра дзівосны свет жывёл – каб чытаць, слухаць і не спыняць сваіх фантазій
Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека, які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!
У караценькіх тэкстах і неверагодных малюнках Эрвіна Мозэра дзеці ад чатырох гадоў знойдуць мноства ўсяго забаўнага і мудрага. І на душы зробіцца так цёпла і радасна, што хочаш не хочаш, а заснеш.