Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Наша Ніва

Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2019. Касцюшка. Герой двух кантынентаў

Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2019. Касцюшка. Герой двух кантынентаў

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Звычайная цана 15,50 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 15,50 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 96

Год выдання: 2019

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 205x290 мм

Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Дзмітрый Станкевіч, Вячаслаў Насевіч, Аляксандр Пашкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Буча, Алесь Белы, Паўліна Скурко, Улад Швядовіч, Уладзімір Ляхоўскі, Аляксандр Гужалоўскі, Максім Гацак, Алесь Гаршкоў, Максім Маханькоў, Андрэй Вашкевіч, Павел Булаты, Дзяніс Лісейчыкаў, Мікалай Нікалаеў, Юры Кур’яновіч, Анатоль Сцебурака, Алесь Кудрыцкі.

 

Цэнтральная постаць трэцяга нумара – Тадэвуш Касцюшка. У 2019 годзе адзначалася 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад перадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?

І біяграфія – няпростая – Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

У №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.

Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый «з першых вуснаў», успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам з цікавых артыкулаў варта адзначыць «Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад» пра тое, як 17-гадовы хлопец з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.

Глядзець поўную інфармацыю