Янушкевiч
Восень патрыярха
Восень патрыярха
Аўтар: Габрыель Гарсія Маркес
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 264
Год выдання: 2024
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 140x205 мм
Раман пра ўніверсальныя паняцці ўлады і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габрыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці… Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і найгоршае ў чалавечай прыродзе.
Габрыель Гарсія Маркес (1927–2014) — калумбійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1982 года. Лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» ў сусветнай літаратуры. Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце. «Маркес піша сваёй лірычнай, чароўнай мовай, як ніхто іншы не можа напісаць» — так пра пісьмо нобелеўскага лаўрэата выказаўся вядомы пісьменнік Салман Рушдзі.
