Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Гаспадар Ледзянога Саду. Том 2

Гаспадар Ледзянога Саду. Том 2

Аўтар: Яраслаў Гжэндовіч

Звычайная цана 68,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 68,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 532

Год выдання: 2024

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 130x200 мм

ISBN: 978-83-68202-14-4

Сага Гжэндовіча прызнаная ў Польшчы найлепшай фантастычнай кнігай 2001–2010

Дзе гаспадар ходзіць, там сад пачвараў родзіць! Адкіньце надзею, калі наважыцеся ўвайсці сюды. Згаснуць маніторы, знікне сувязь, змоўкне зброя. Тут валадарыць магія!

Мідгаард. Для насельнікаў гэтай планеты мы — істоты з рыбнымі вачыма. Там ідзе вайна багоў, а дэм'юргі-самазванцы разводзяць сады лютасці, што квітнеюць у змроку зла. Там чэзнуць найноўшыя зямныя тэхналогіі, а чалавек павінен выйсці на бой са сваімі кашмарамі. Абсалютна адзін...

 

Гэтая фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Р. Р. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі». Галоўны герой Вука Дракайнен прыбывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...
Ашаламляльны сваёй маштабнасцю і эстэтыкай твор Яраслава Гжэндовіча — найлепшы ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.

Глядзець поўную інфармацыю