Gutenberg
Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры
Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры
Аўтар: Андрэй Хадановіч
Ілюстратар: Ганна Касьпяровіч
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 80
Год выдання: 2024
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 3 × 23 × 17 см
ISBN: 978-83-68016-30-7
Вершы да опэры Вольгі Падгайскай
Паводле аповесьці Уладзіміра Караткевіча
Прэм’ера опэры адбылася 15 верасьня 2023 года ў Лёндане, у цэнтры мастацтваў Barbican.
Кампазітарка Вольга Падгайская
Рэжысэры Натальля Каляда і Мікалай Халезін
Дырыжор Віталь Алексяёнак
Лібрэта Мікалай Халезін
Вершы Андрэй Хадановіч
________________________________________
Я стары, я вельмі стары,
дзевяносташасьцігадовы.
Я палюю з даўняй пары
на забытыя песьні і словы.
Я шукальнік сівых легенд,
што вандроўкамі край свой мерае.
Гэткіх дражняць: “Інтэлігент!”,
запрашаючы ў жандармерыю.
Топяць край у крыві і дрыгве,
ды ня ўмёрла надзея ціхая,
бо яшчэ Беларусь — жыве,
покуль мова песьняю дыхае.
…Я рвануў на злом галавы
у фальклорную экспэдыцыю.
Пад нагамі — пашча дрыгвы,
а зь нябёс — патоп з навальніцаю.
Раскажы, як у лютай жудзе
ледзь ня згінуў, дурны юнача!..
Запрашаю ў краіну, дзе
паляваньне дзікае скача.




