Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Забойства на вуліцы Макаёнка

Забойства на вуліцы Макаёнка

Проза | Мастацкая літаратура | Дэтэктывы

Аўтар: Клёк Штучны

Звычайная цана 52,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 52,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 232

Год выдання: 2024

Месца выдання: Польшча

Вокладка: мяккая

Фармат: 12х18 см

ISBN: 978-83-68202-27-4

У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў – абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў.

Глядзець поўную інфармацыю