Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 4

Gutenberg

Залатое зерне

Залатое зерне

Аўтар: Мечыслаў Ян Супрон

Ілюстратар: Мечыслаў Ян Супрон

Рэкамендацыя ўзросту: 0+

Звычайная цана 52,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 52,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 4

Мова: беларуская

Старонак: 100

Год выдання: 2024

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 1,5 × 23 × 28 см

ISBN: 978-83-68016-17-8

Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі.

Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы.

Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.

З прадмовы Аўтара

Глядзець поўную інфармацыю