Gutenberg
Залатое зерне
Залатое зерне
Аўтар: Мечыслаў Ян Супрон
Ілюстратар: Мечыслаў Ян Супрон
Рэкамендацыя ўзросту: 0+
У наяўнасці: 3
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 100
Год выдання: 2024
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 1,5 × 23 × 28 см
ISBN: 978-83-68016-17-8
«Залатое зерне» — гэта жывое сведчанне таго, як у беларускай вёсцы захоўваліся і перадаваліся старадаўнія ўяўленні пра свет. У кнізе сабраныя легенды і павер’і, пачутыя аўтарам у дзяцінстве ад бабуль і дзядуль, якія верылі ў чараўнікоў, нячыстую сілу і магічныя знакі прыроды. Гэтыя аповеды не толькі адлюстроўваюць багатую духоўную спадчыну нашых продкаў, але і пераносяць чытача ў атмасферу таямніцы, дзе рэальнасць цесна пераплятаецца з міфамі.
***
Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі.
Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы.
Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.
З прадмовы Аўтара



