Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 4

Gutenberg

Каляндар адаптацыі ў новай краіне. Дапаможнік

Каляндар адаптацыі ў новай краіне. Дапаможнік

Памеры: А4

Звычайная цана 50,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 50,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Інтэрактыўны каляндар без дат
Аўтарка: Ханна Мурайда – “серыйная эмігрантка,” выкладчыца і дызайнерка
На беларускай мове
Мяккая вокладка, 24 стар.

Дапаможнік пра малыя, прадуманыя крокі да адаптацыі і камфорту ў новым асяроддзі. Падыдзе як для тых, хто плануе пераезд, так і для эмігрантаў, дапамагаючы ўсталяваць звычкі і сістэму самападтрымкі.

Асаблівасці

  • 12 практыкаванняў, якія дапамогуць планава і з асэнсаванасцю адаптавацца да новага жыцця.
  • Кожнае практыкаванне ўтрымлівае тэарэтычную аснову і інструкцыі.
  • Практыкаванні ўлічваюць базавыя патрэбы чалавека, абапіраючыся на прынцыпы піраміды Маслоў.
  • Пачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.

 

Гэта дапаможнік пра малыя крокі да апанавання свайго жыцця. Яны прыдаліся б і тым, хто жыве ў роднай краіне, але тым з нас, хто паехаў у свет, яны жыццёва неабходныя. Можна рабіць іх інтуітыўна і хаатычна, а можна абаперціся на парады Ханны Мурайда і пераўтварыць клопат пра сябе ў сістэму і звычку. Тут няма датаў, але ёсць шмат дзён і месяцаў, у любы з якіх можна пачаць дапамагаць сабе.

Ханна Мурайда называе сябе серыйнай эмігранткай:

“У маім жыцці было мноства пераездаў: з краіны ў краіну, з горада ў горад. Гэты досвед навучыў мяне, што наш галоўны сябар у адаптацыі да новых умоў — гэта час, а галоўны вораг — бяздзеянне. Каб дапамагчы табе эфектыўна выкарыстаць свой самы каштоўны рэсурс і пазбегнуць разгубленасці пасля пераезду, у гэтым календары я сабрала калекцыю практыкаванняў, якія дапамогуць табе планава, без мітусні, звыкнуцца з новым жыццём. Як выкладчыца і дызайнер я асэнсавала і адаптавала інфармацыю з самых розных крыніц: дапаможнікаў па нетворкінгу, анлайн-курсаў ад топавых амерыканскіх універсітэтаў, а таксама псіхалагічнай літаратуры. Усё гэта дзеля таго каб перадаць табе веды і інструменты для адаптацыі. Каб ты максімальна хутка адчуў_ла сябе як дома”.

Глядзець поўную інфармацыю