Логвінаў
Кар'ера Мікадзіма Дызмы
Кар'ера Мікадзіма Дызмы
Аўтар: Тадэвуш Далэнга-Мастовіч
Пераклад: Алесь Емяльянаў-Шыловіч
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 380
Год выдання: 2023
Вокладка: мяккая
ISBN: 9786094920097
Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна. Галоўны герой — правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцей, гультай, прайдзісвет — воляю камбінацый становіцца не абы-кім, а старшынём Нацыянальнага Збожжавага Банку.
⠀
Дзякуючы свайму метаду — меней гаварыць і болей падслухоўваць — Дызма выдае чужыя думкі за свае і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае ўласныя грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік «моцнай рукі». Прэзідэнт Рэспублікі ў крызісны момант прапануе яму ўзначаліць урад…
⠀
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) — празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на самым пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. Па-беларуску ў 2016 годзе ў выходзіў яго раман “Знахар”.
