Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 3

Słowianka

Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху

Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху

Аўтар: Аляксандра Хамянок

Ілюстратар: Анатоль Лазар

Звычайная цана 55,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 55,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 4

Мова: беларуская

Старонак: 60

Год выдання: 2024

Месца выдання: Варшава

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 162 х 235 мм

ISBN: 978-83-967372-6-7

„Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху” ад аўтаркі вядомага многім „Італьянскага падарожжа” Аляксандры Хамянок. „Клася” – гэта зборнік цікавых і дзіўных, месцамі трошкі шчамлівых апавяданняў пра незвычайную сляпую дзяўчынку, якая бачыць рукамі і сэрцам.

Клася жыве на дзявятым паверсе. Таму ў госці да яе амаль ніхто не прыходзіць.

Але рэч зусім не ў вышыні дому, а ў тым, што Клася крыху іншая. І нават не таму, што яна нічога не бачыць. А таму, што адчувае іначай — рукамі і сэрцам. Але не трэба яе шкадаваць: у Класі ёсць мама, тата, упадабаная настаўніца і мара. А вельмі хутка з'явіцца сябра. Ты не адзін!

 

Зборнік апавяданняў для дзяцей і падлеткаў (і, магчыма, дарослых) пра звычайную дзяўчынку з незвычайным жыццём у свеце, дзе няма святла. Але столькі цяпла, што Клася гатовая дзяліцца ім з усімі навокал.

Наперад — знаёмцеся з самай светлай дзяўчынкай на зямлі!

Глядзець поўную інфармацыю