Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Фонд "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя"

Люблю Беларусь. 200 фэноменаў нацыянальнай ідэі

Люблю Беларусь. 200 фэноменаў нацыянальнай ідэі

Аўтар: Павал Севярынец

Звычайная цана 50,40 zł
Звычайная цана Адпускная цана 50,40 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 3

Мова: беларуская

Старонак: 620

Год выдання: 2024

Месца выдання: Беласток - Варшава

Вокладка: мяккая

Фармат: 15х21 см

ISBN: 978-83-67471-32-9

У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а таксама ўсім тым, хто маліўся за ажыцьцяўленьне гэтага выданьня. Сёньня сам Аўтар застаецца за кратамі ў Беларусі ўжо пяты год – ад 7 чэрвеня 2020 году – і ніякім чынам ня можа ўдзельнічаць у перавыданьні сваёй кнігі. Больш за тое, сама кніга прызнаная «экстрэмісцкай» і забароненая ў Рэспубліцы Беларусь. Але шмат беларусаў моляцца за хутчэйшае вызваленьне Аўтара, многія ахвяравалі грашовыя сродкі на выхад гэтага выданьня ў Польшы для беларускай дыяспары.

 

"Пасля "Зямлі пад белымі крыламі" Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца"
Уладземер Арлоў, пісьменнік

"Гэтая аргыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчасьлівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь пачуў і паўтарыў кожны мой зямляк, асабліва малады".
Генадзь Бураўкін, паэт

"У сваёй чарговай кнізе аўтар прадстаўляе сваё бачаньне нацыянальнай ідэі, якую ён праводзіць праз розныя праявы беларускай адметнасьці, праз асноўныя складальнікі нашай гісторыі і сучаснасьці, дае ацэнку гістарычным асобам і палітычным дзеячам. Кніга насычана аптымізмам і вераю ў лепшую будучыню нашай краіны".
Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафэсар

"З кнігі Паўла Севярынца "Нацыянальная ідэя" выразна бачна глыбокае веданне гісторыі Беларусі, Слова Божага і аналітычнае спалучэньне гэтых ведаў у думцы-ідэі... Такая кніга вельмі патрэбная беларускаму народу, загнанаму ў стан здраднікаў і адшчыапенцаў. Таму — слава Богу і жыве Беларусь!"
Эрнэст Сабіла, пастар Беларускай Эвангельскай Царквы

Глядзець поўную інфармацыю