Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 4

Логвінаў

Менская трылогія. Яблычак. Гляну ў аконца... Ніхто дабром не дасць збаўлення

Менская трылогія. Яблычак. Гляну ў аконца... Ніхто дабром не дасць збаўлення

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы

Аўтар: Сяргей Пясецкі

Перакладчыкі: Віктар Шукеловіч, Марыя Пушкіна

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Звычайная цана 160,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 160,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

Няма ў наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 792

Год выдання: 2018

Месца выдання: Вільня

Вокладка: мяккая

Фармат: 13х20 см

Зборнік з трох кніг «Яблычак», «Гляну ў аконца», «Ніхто дабром не дасць збаўлення». Кнігі атрымалі свае назвы паводле песень, якія спяваліся ў крымінальных колах таго часу. Былі напісаны Сяргеем Пясецкім у 1946–1947 гг.

У кнігах апісаныя падзеі 1918–1919 гг., калі ў прыфрантавы горад з усіх куткоў былой Расійскай імперыі пачалі сцякацца бандыты, махляры і прастытуткі ў пошуках лёгкага заробку. У вір падзей і жыццё горада ўпісанае лірычнае жыццё галоўнага героя, злачынца Аліка Барана. Пульс падзей трымае чытача ад першага да апошняга радка трылогіі.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

 

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.

Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.

 

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў — менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.

У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Глядзець поўную інфармацыю