Папуры
Надзвычайны дзень народзінаў
Надзвычайны дзень народзінаў
Аўтар: Надзея Ясмінска
Ілюстратар: Святлана Міхалап
Рэкамендацыя ўзросту: 0+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 32
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 205х260 мм
ISBN: 978-985-15-5790-1
Дзень народзінаў не падабаўся прынцэсе Лубіне таму, што быў дакучлівым госцем. Прыходзіў надта шмат разоў, апошнiм часам — ужо без папытання. Цяпер ён збіраўся пагрукацца ў сямідзясяты раз. Так, менавіта столькі гадоў мусіла споўніцца Лубіне. Прынцэс звычайна ўяўляюць дзяўчынкамі альбо юнымі паненкамі, але яны бываюць і бабулькамі. Падбіраюць кіёчак пад колер сукенкі і носяць дыядэму ў сівых валасах…
Новая вясёлая кніга для малых і дарослых ад таленавітага дуэту: дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап.







