Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці
Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці
Гісторыя
|
Біяграфія/Аўтабіяграфія
|
Нон-фікшн
Аўтар: Ганна Кандрацюк
Звычайная цана
52,00 zł
Звычайная цана
Адпускная цана
52,00 zł
Цана за адзінку
/
пер
Падаткі ўключаныя.
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 220
Год выдання: 2025
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 14х20 см
ISBN: 978-83-972232-2-6
Пад вокладкай знойдзеце сем падарожных партрэтаў: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.
Жыве Беларусь!
А вось як пра кніжку напісаў сам Уладзімір Някляеў:
"Даўно не чытаў я нічога з такім задавальненнем, як рэпартажы Ганны Кандрацюк, сабраныя штотыднёвікам “Ніва”для яе новай кнігі. Па сутнасці іх можна аднесці да нон-фікшн, жанру сучаснай літаратуры, бо ў іх заяўляюць пра сябе, даводзяць сваё і дзейнічаюць дзесяткі рэальных персанажаў са сваімі лёсамі і характарамі, якія кожны па-свойму ацэньваюць гістарычную ролю, трактуюць лёс і характар галоўнага героя: ці гэта паэт Гумянюк, ці рэвалюцыянер Каліноўскі. Прычым, ацэнкі гэтыя, як і ёсць яно ў рэальным жыцці, далёкія ад супадзенняў, часам проста процілеглыя.
Вось, да прыкладу, рэпартаж пра Кастуся Каліноўскага, праўда пра якога, як сцвярджае аўтарка рэпартажу (у чым я згодны з ёй) сказана не ў гістарычных трактатах, а ў мастакай літаратуры: у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці Сакрата Яновіча “Сярэбраны яздок”, паэме Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.
Ёсць яна і ў рэпартажы:
— Вы любіце Кастуся?
— Так, моцна.
— Хто для цябе Каліноўскі?
– Цэнтральная постаць, якая звязана з незалежнасцю Беларусі.
Гэта адно. Тое, пра што пісаў у сваім рамане Уладзімір Караткевіч, ці маляваў на сваім палатне мастак Пётра Сергіевіч.
А вось іншае.
«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той “Ніве” не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам “насвятляць” таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць».
І дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: “Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек...” – а адзін дзед адпаліў ім, сказаў “каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі”.
Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа.
Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. І ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, варта прачытаць гэтую кнігу, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця".
