Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Skaryna Press

Рэспубліка глухіх

Рэспубліка глухіх

Аўтар: Ілля Камінскі

Звычайная цана 40,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 40,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мова: беларуская

Старонак: 79

Год выдання: 2023

Вокладка: мяккая

ISBN: 978191560121679

Дзеянне “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну.

Ашаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву.

Кніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай.

Адначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту.

“Глухія не вераць у цішыню, — піша Ілля Камінскі. — Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”.

Глядзець поўную інфармацыю