Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 4

Gutenberg

Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні

Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні

Аўтар: Алесь Белы

Ілюстратар: Юрый Таўбкін

Звычайная цана 89,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 89,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 3

Мова: беларуская

Старонак: 238

Год выдання: 2024

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 4 × 23 × 17 см

ISBN: 978-83-68016-08-6

15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.

На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі:

  • селяніна,
  • пана,
  • местачковага рамесніка і гандляра.

Як такое магчыма?

А бо і пан, і жыд, і мужык – маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур.

Пра самы цымус.

Глядзець поўную інфармацыю