Gutenberg
Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні
Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні
Аўтар: Алесь Белы
Ілюстратар: Юрый Таўбкін
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 238
Год выдання: 2024
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 4 × 23 × 17 см
ISBN: 978-83-68016-08-6
Відэаагляд: https://www.instagram.com/reel/DJPdVqRINoF
“Самы цымус” — кніга пра смакі і кулінарную спадчыну, якая аб’ядноўвае беларусаў, габрэяў і шляхту на супольнай зямлі. Алесь Белы прапануе 15 захапляльных нарысаў пра кухню мінулага і дзясяткі арыгінальных рэцэптаў, пераплеценых з гісторыяй, гумарам і жыццём. Ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна надаюць выданню атмасферу сапраўднага кулінарнага альбома. Гэта больш, чым кулінарная кніга — гэта культурны дакумент са смакам бабкі, кішкі і крупніку.
***
15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.
На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі:
- селяніна,
- пана,
- местачковага рамесніка і гандляра.
Як такое магчыма?
А бо і пан, і жыд, і мужык – маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур.
Пра самы цымус.



