Gutenberg
Соня, стой!
Соня, стой!
Аўтар: Саша Гук
У наяўнасці: 3
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 140
Год выдання: 2024
Вокладка: мяккая
Фармат: 3 × 23 × 17 см
ISBN: 978-83-68016-12-3-1
Аповесць-перадгісторыя ад беларускай аўтаркі пра дзяўчыну-падлетка, у жыцці якой утварыўся вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей. Тугі вузел эмоцый, які ўрэшце ператворыцца ў моц.
**
Соні пятнаццаць.
Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал — дарослыя праблемы, якія ніяк не можа рашаць падлетак, а ўнутры — наступствы дзіцячай траўмы.
З мамай стасункі больш-менш, хоць тая і выстаўляла ў свой блог фоткі дачкі з цытатамі ейнага дзяцінства. З бацькам усё складана.
Найлепшая сяброўка Ксюша можа бясконца пераздымаць для яе адзін і той жа ролік, а таксама пераказваць асабліва складаныя навіны, але ж нават яна не можа абараніць Соню ад яе самой.
І яшчэ ёсць Паша…


