hochroth Minsk
Тое, што сказалася вершам
Тое, што сказалася вершам
Аўтар: Ганна Севярынец
Ілюстратар: Павел Севярынец
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 48
Год выдання: 2023
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х19 см
ISBN: 978-3-949850-17-2
У творчай скарбніцы пісьменніцы, журналісткі, выкладчыцы Ганны Севярынец, здавалася б, столькі ўсяго, што для вершаў няма месца. Між тым, чытач мае магчымасць далучыцца да мастацкага выказвання, якое склалася менавіта ў вершаванай форме.
Кніга паэзіі атрымалася шчырая, так бы мовіць, «непрыкрытая», непрыхаваная паводле аповеду пра сабе і час. Таму і распачынае яе партрэт аўтаркі, зроблены Паўлам Севярынцам, славутым грамадскім дзеячам, беларускім палітвязнем, братам. Спакойныя, расплюшчаныя ў свет вочы, ласкавая ўсмешка… Яны цалкам арганічныя паэтычнай манеры аўтаркі – рэалістычным вобразам, топасам беларускай прасторы, добраму гумару, у якім адчуваецца нацыянальная літаратурная традыцыя.
Перадае іх чытачу не кабета, што галосіць па ахвярах часу, адзначанага атмасферай «трыццаць сëмага» і турэмнымі мурамі. Усë гэта ëсць у кнізе, але ж не перакрэслівае іншае ― голас жанчыны, кемлівай, па-жыццëваму трывалай, звыклай і да радасці, і да гора, здольнай пераводзіць іх у рэгістр захаплення жыццëм у яго розных праявах.
Ганна Севярынец – беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Гасцініца «Бельгія» (2019), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Мая школа» (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў да кніг: «Алесь Дудар. Выбраныя творы» (2017), «Янка Купала. Выбраныя творы» (2020), «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў» (2020), «Кастусь Севярынец. Выбраныя творы» (2022). Лаўрэатка прэмій «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), «Гліняны Вялес» (2017), «Празрысты Эол» (2018). «Чалавек года»-2019 — паводле версіі газеты «Наша Ніва». Шорт-лістарка прэміі Ежы Гедройца з кнігай «Гасцініца Бельгія» (2020), з кнігай «Мая школа» (2022). Замужам, трое дзяцей.

