Трымайся, трусік!
Трымайся, трусік!
Аўтар: Жазэфіна Марк
Ілюстратар: Жазэфіна Марк
Пераклад: на беларускую мову Вольгі Гронскай
Мова: беларуская
Старонак: 182
Год выдання: 2024
Месца выдання: Кракаў, Польшча
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 130x200 мм
ISBN: 978-83-973107-0-4
Выданне апавядае цікавую гісторыю нараджэння сяброўства паміж суворым Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і штурхае ў падарожжа, поўнае прыгод і кур’ёзных падзей. Да таго ж Трусіку трэба прымаць лекі, бо... ён хворы на анкалогію.
Жазэфіна Марк больш за ўсё любіць маляваць ваўкоў. Ваўкоў ды іншых звяроў.
У гэтай кнізе Воўк прыходзіць у лясную лякарню, а тут паляўнічыя. І ратавацца ваўку выпадае з маленькім трусікам, які вельмі-вельмі хворы.
І ў іх пачынаюцца прыгоды — вельмі-вельмі вострасюжэтныя. Можна сказаць, гэта блакбастар у лесе. Страшэнна добры блакбастар.
Выдадзена пры падтрымцы Gutenberg Publisher