Беларуская навука
Фатаграфія і культура памяці ў Беларусі у другой палове XIX - пачатку XXI ст.
Фатаграфія і культура памяці ў Беларусі у другой палове XIX - пачатку XXI ст.
Аўтар: С. У. Грунтоў
Няма ў наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 190
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 18х24,5 см
ISBN: 978-985-08-3121-7
У манаграфіі прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага надаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах. У кнізе прадстаўлены ўсе асноўныя перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцыі пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.
Прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотаздымкаў.
