Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Пфляўмбаўм

Чароўны час: выбраная паэзія

Чароўны час: выбраная паэзія

Паэзія | Мастацкая літаратура

Аўтар: Гедрэ Казлаўскайтэ

Пераклад: з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага

Звычайная цана 34,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 34,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 160

Год выдання: 2024

Месца выдання: Вільнюс

Вокладка: мяккая

Фармат: 12,5х18,5 см

ISBN: 978-609-8350-03-6

Упершыню асобнай кнігай на беларускай мове адкрываецца чытачкам і чытачам паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ, адной з самых яркіх і ўплывовых фігур літоўскай паэзіі на сённяшні дзень. Гэтую кнігу склалі яе выбраныя вершы з трох арыгінальных зборнікаў: Meninos (2014), Singerstraum (2016) і Gintaro kambarys (2018), а таксама некаторыя дасюль не друкаваныя творы. У сваёй паэзіі Казлаўскайтэ закранае далікатныя і часта забытыя, нязручныя для літоўскага грамадства тэмы: рэпрэзентацыя гістарычнай калектыўнай, а таксама індывідуальнай памяці, гісторыя літоўскіх яўрэяў, жаночая гісторыя і традыцыя (у прыватнасці, праз шыццё), мацярынства, лесбійства, алкагалізм, крытыка радыкалізму, экалогія. Яе паэзія апавядальная, сюжэтная, напісаная свабодным вершам, але, тым не менш, аўтарка прытрымліваецца тонкага ўнутранага рытму. Паэтка вылучаецца адкрытасцю, смеласцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камедыі жанчыны ў патрыярхатным грамадстве.

Глядзець поўную інфармацыю