Skaryna Press
Час знешняй адсутнасці
Час знешняй адсутнасці
Аўтар: Аксана Данільчык
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 135
Год выдання: 2024
Вокладка: мяккая
Гэты зборнік — пра вечнае і адначасова пра наша цяперашняе жыццё ў “памежныя часы”. Тут не будзе апісання падзеяў у лоб, але агульны досвед жыцця ва ўмовах турбулентнасці дазваляе счытваць і разумець... ("Кніжныя размовы")
Паэтычнае маўленне Аксаны Данільчык адначасова вельмі натуральнае і высокамастацкае. Натуральнасць не нагадвае знарочыстай празаізацыі, а высокамастацкасць не стварае ўражання эстэцтва. У выніку перад намі незвычайная стылістычная раўнавага, якую можна назваць нават унікальнай. (Алесь Дуброўскі)
Вершы Аксаны складзеныя нібы мазаікі: увага да дэталяў, што вынікае з асобных словаў, паўзаў і маўчанняў паэтычнага рытму злучае гэтыя элементы ў аднародную і маляўнічую выніковую кампазіцыю. (Сальваторэ Дзі Марцо)
Кніга атрымалася сапраўды сучаснай, надзвычай сугучнай усім актуальным працэсам — ад сацыяльна-культурных да літаратурна-мастацкіх. (Анатоль Брусевіч, “Наша вера”)

