Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Kamunikat

Янка Запруднік

Янка Запруднік

Звычайная цана 88,20 zł
Звычайная цана Адпускная цана 88,20 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 512

Год выдання: 2024

Месца выдання: Нью-Ёрк-Беласток

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 17х24,5 см

ISBN: 978-83-67937-40-5

“Янка Запруднік” — кніга з сэрыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва й МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 г.
Укладальнікі кнігі Натальля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч.
Выданьне мае ў сваім зьмесьце як матэрыялы пра самога Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэксты. У разьдзеле “Дасьледаваньні” прадстаўленыя некаторыя часткі з дысэртацыі Янкі Запрудніка й ягоныя дасьледчыя артыкулы. Частка “Скрыпты” рэпрэзэнтуе паасобныя прыклады ягонай журналісцкай дзейнасьці на радыё “Вызваленьне / Свабода”, разьдзел “Эсэ” — найбольш важныя эсэістычныя тэксты гісторыка. Асобна ў кнізе зьмешчаныя вершы, прысьвячэньні, эпітафіі, што выходзілі з-пад пяра Сяргея Ясеня (літаратурны псэўдонім Янкі Запрудніка), а таксама інтэрвію зь дзеячам. Шмат распавядаюць пра самога Янку Запрудніка й ягонае атачэньне дзёньнік падарожжа ў ЗША у 1953 г. і разнастайныя ўспаміны самога героя кнігі. Асабліва багаты разьдзел — эпісталярыі, які складае ліставаньне з Прэзыдэнтам БНР Міколам Абрамчыкам, літаратуразнаўцам і гісторыкам Антонам Адамовічам, сябрамі, сваякамі й знаёмымі як у Беларусі, гэтай і ў эміграцыі. Адмыслова для гэтай кнігі было запісанае ўжо пасьля сьмерці Янкі Запрудніка інтэрвію зь ягонай жонкай спадарыняй Надзеяй. Завяршае кнігу абшырная бібліяграфія гісторыка й журналіста.
Гэтая кніга ёсьць данінай павагі й падзякі гісторыку, журналісту, актыўнаму грамадзкаму дзеячу, вялікаму аўтарытэту й шчыраму беларусу.
Глядзець поўную інфармацыю