Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 5

Логвінаў

Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага

Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага

Гісторыя | Дакументальнае | Нон-фікшн

Аўтар: Аляксей Адамовіч

Звычайная цана 140,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 140,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мова: беларуская

Старонак: 155

Год выдання: 2022

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 28 × 22 × 2 см

Гэтае выданне пераносіць чытача ў XVIII стагоддзе — у час, калі ствараліся карты, што фармавалі ўяўленне пра краіны і іх межы. Ян Няпрэцкі, вучоны-езуіт, пакінуў пасля сябе адну з самых цікавых карт Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваную да друку ў Нюрнбергу ў 1749 годзе. Гэтая кніга — даследаванне яго біяграфіі, кантэксту стварэння карты і ўплыву езуітаў на развіццё картаграфіі ў Еўропе. Яна зачароўвае як навукоўцаў, так і аматараў гісторыі, чытаецца нібы антыкварны дэтэктыў, дзе кожная старонка адкрывае новыя падрабязнасці мінулага.

***
Кніга прысвечана вучонаму-езуіту Яну Няпрэцкаму (1718
1750) і яго карце Вялікага Княства Літоўскага (1749), падрыхтаванай да выдання ў Нюрнбергскім выдавецтве «Спадкаемцы Гомана». Аналіз новых крыніц асвятляе развіццё картаграфічнай справы ў рэгіёне і ўзаемадзеянні з замежнымі картаграфічнымі асяродкамі.

“Кніга чытаецца як антыкварны дэтэктыў Умбэрта Эко, а магчыма – некалі стане “матчасткай” для стварэння нечага падобнага ў літаратуры ці кінематографе.”

Алесь Кіркевіч

Рэцэнзія на кнігу ад Алеся Кіркевіча “Навошта Ян Няпрэцкі стварыў карту ВКЛ без Белавежскай пушчы і да чаго тут езуіты?

Змест

Aд рэдактара 3
Да чытача 5
Абноўленая карта Літвы 7
Біяграфія Яна Няпрэцкага 15
Гоман і спадкаемцы. Тобіяс Маер 31
Ліст з Вялікага Княства Літоўскага 37
Унёсак езуітаў у картаграфію 49
Змест карты Яна Няпрэцкага 63
Станы карты Яна Няпрэцкага 85
Маштаб карты 125
Высновы 129
Дадатак 133
Паказальнiк iмёнаў 145
Лiтаратура 147
Summary 153

Глядзець поўную інфармацыю