Логвінаў
Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага
Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага
Аўтар: Аляксей Адамовіч
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 155
Год выдання: 2022
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 28 × 22 × 2 см
Гэтае выданне пераносіць чытача ў XVIII стагоддзе — у час, калі ствараліся карты, што фармавалі ўяўленне пра краіны і іх межы. Ян Няпрэцкі, вучоны-езуіт, пакінуў пасля сябе адну з самых цікавых карт Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваную да друку ў Нюрнбергу ў 1749 годзе. Гэтая кніга — даследаванне яго біяграфіі, кантэксту стварэння карты і ўплыву езуітаў на развіццё картаграфіі ў Еўропе. Яна зачароўвае як навукоўцаў, так і аматараў гісторыі, чытаецца нібы антыкварны дэтэктыў, дзе кожная старонка адкрывае новыя падрабязнасці мінулага.
***
Кніга прысвечана вучонаму-езуіту Яну Няпрэцкаму (1718–1750) і яго карце Вялікага Княства Літоўскага (1749), падрыхтаванай да выдання ў Нюрнбергскім выдавецтве «Спадкаемцы Гомана». Аналіз новых крыніц асвятляе развіццё картаграфічнай справы ў рэгіёне і ўзаемадзеянні з замежнымі картаграфічнымі асяродкамі.
“Кніга чытаецца як антыкварны дэтэктыў Умбэрта Эко, а магчыма – некалі стане “матчасткай” для стварэння нечага падобнага ў літаратуры ці кінематографе.”
Алесь Кіркевіч
Рэцэнзія на кнігу ад Алеся Кіркевіча “Навошта Ян Няпрэцкі стварыў карту ВКЛ без Белавежскай пушчы і да чаго тут езуіты?”
Змест
Aд рэдактара 3
Да чытача 5
Абноўленая карта Літвы 7
Біяграфія Яна Няпрэцкага 15
Гоман і спадкаемцы. Тобіяс Маер 31
Ліст з Вялікага Княства Літоўскага 37
Унёсак езуітаў у картаграфію 49
Змест карты Яна Няпрэцкага 63
Станы карты Яна Няпрэцкага 85
Маштаб карты 125
Высновы 129
Дадатак 133
Паказальнiк iмёнаў 145
Лiтаратура 147
Summary 153




