Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Czabor Publishing

Ad astra

Ad astra

Мастацкая літаратура | Проза | Сусветная класіка

Аўтары: Эліза Ажэшка, Тадэвуш Гарбоўскі

Пераклад: з польскай Святланы Воцінавай

Звычайная цана 75,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 75,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 6

Мова: беларуская

Старонак: 335

Год выдання: 2025

Месца выдання: Варшава

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 13,5х20,5 см

ISBN: 978-83-971664-3-1

«Ad astra» — філасофскі і лірычны раман Элізы Ажэшкі, у якім каханне, прырода і ўнутраныя пошукі чалавека зліваюцца ў адну мелодыю. Гэта твор, які называюць «тым, што застаецца» — глыбокі, сімвалічны і незвычайна прыгожы.

***

Сто дваццаць гадоу таму Ad astra назвалі «творам, які застаецца».
Аўтары змясцілі пад яго назвай музычнае слова «дуэт» і разгарнулі сюжэт на фоне гімнаў жывой прыродзе, песень сівой даўніны, музыкі космасу і маўчання сфінксаў. Галасы герояў даносяцца з Белавежскай пушчы і Бернскіх Альпаў, ад поўнага цудаў і страхаў урочышча Чорны Гушчар і ад велічных леднікоў Роны, ад казачнай даліны Лаўтэрбрунен, над якою звініць пастушковая песенька, і ад узрытых дзікамі руін беларускага замка, адкуль нясуцца ў лес гукі прывіднага палявання...

У мелодыю кахання ўплятаюцца ноты жыцця: героі вядуць, калі гаварыць мовай нашага часу, філасофска-псіхалагічны батл, у якім сярод іншага чуюцца спрэчкі патрыёта і касмапаліта, сэрца і розуму, шчасця і ахвярнасці, кахання і абавязку.

Твор з'яуляецца працягам рамана Элізы Ажэшкі «Дзікунка» («Два полюсы»). Па-беларуску выходзіць упершыню.

Глядзець поўную інфармацыю