Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 9

Gutenberg

Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме

Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме

Нон-фікшн | Дакументальнае

Аўтар: Вольга Вялічка

Звычайная цана 63,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 63,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 148

Год выдання: 2023

Вокладка: мяккая

Фармат: 210х210 мм

ISBN: 978-83-68016-01-7

«Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — кніга, якая адкрывае самы балючы пласт сучаснай беларускай рэчаіснасці. Псіхолаг, якая працуе з палітычнымі зняволенымі і іх сем’ямі, сабрала ў ёй гісторыі дзяцей, чые жыццёвыя траўмы сталі вынікам рэпрэсій. У кнізе — дзіцячыя ўспаміны, сны і казкі, якія дапамагаюць перажыць боль, параўнанне з гісторыямі жанчын і дзяцей савецкага часу (лагер АЛЖЫР), а таксама практычныя рэкамендацыі, як размаўляць з дзецьмі пра палітыку і траўматычныя падзеі. Гэта сведчанні маленькіх людзей, якія гавораць з дзіўнай і бязлітаснай шчырасцю пра тое, што адчуваюць, калі іх свет разбураецца.

***
Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.

_____________________________________________________

Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу .

Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу. 

Табе расказваюць, як нейкія людзі ў чорным палажылі тату на падлогу і білі патэльняй, як хлопчык доўга чакаў маму з турмы , а калі яна вярнулася, колькі дзён крычаў на яе. Плакаў і крычаў .
Пра гэта вы не прачытаеце сярод навінаў у кампутары. Дзеці не даюць нам прызвычаіцца да вайны, да лукашызму. Знаходзяць для гэтага нейкія свае словы. 

Гэта бясстрашныя і сумленныя сведкі. 

Зроблена гэтая праца таленавіта і з сэрцам.

Хочацца чытаць далей…. 

 

Святлана Алексіевіч

Глядзець поўную інфармацыю