Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Skaryna Press

Anarchy in the UKR

Anarchy in the UKR

Аўтар: Сяргей Жадан

Пераклад: з украінскай мовы Алега Жлуткі

Звычайная цана 51,00 zł PLN
Звычайная цана Адпускная цана 51,00 zł PLN
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 213

Год выдання: 2023

Месца выдання: Лондан

Вокладка: мяккая

Фармат: 140х210х17 мм

ISBN: 978-1-915-601-14-8

Anarchy in the UKR — кніга аб часах, якія бывае няпроста ўявіць тым, хто ў іх не жыў. Аб пары без інтэрнэту і мабільнікаў, аб тым пераломе, калі пануючыя паўсюль чырвоныя сцягі ды лозунгі КПСС раптоўна пачалі траціць сваю актуальнасць, саступаючы нефармальным аб’яднанням і вулічным тусоўкам, калі на шырокі прастор выйшлі чарнуха, эзатэрыка, а з імі — няўрымслівыя прадпрымальнікі, якія спрабавалі на ўсім гэтым зарабіць.

Жаданавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мінулага, якія праз нейкі час могуць складвацца нават у непасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каштоўнасць.

Сяргей Жадан – паэт, празаік, перакладчык, эсэіст, арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, тэатралізаваных перформансаў і акцый грамадзянскага непадпарадкавання. Аўтар некалькіх кніг вершаў і прозы.

Алег Жлутка — перакладчык, удзельнік праваабарончага руху, перформер і музы́ка. Нарадзіўся ва Украіне ў 1980 годзе. Удзельнік “Тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці” Іллі Сіна, Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, праекта “Свамова”, арт-суполкі “Няхай”. У цяперашні час жыве ў Варшаве. 

“Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі моцнае ўражанне, што ён адразу ж вырашыў узяцца за пераклад. Ён выйшаў друкам у Менску ў 2012 годзе.
У 2014 годзе замацярэлы к таму часу Жадан перавыдаў “Анархію”, адрэдагаваўшы свой першапачатковы тэкст: упарадкаваў пунктуацыю, месцамі прыбраў непатрэбныя выпады і каментары, у выніку чаго твор стаў яшчэ больш выразным і — разам з тым — лягчэйшым для ўспрыняцця. У 2022 годзе Алег Жлутка загарэўся ідэяй зрабіць перакладу капітальны “рэмастэрынг” — наблізіць яго да формы, у якой украінскі твор існуе сёння. Гэты пераклад выходзіць у выдавецтве “Скарына”.

Глядзець поўную інфармацыю