Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 4

Gutenberg

Беларускі народны соннік

Беларускі народны соннік

Нон-фікшн | Культура і традыцыя

Аўтар: Аліна Высоцкая

Звычайная цана 89,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 89,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мова: беларуская

Старонак: 356

Год выдання: 2023

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 20 × 15 × 4 см

ISBN: 978-83-967644-1-6

Што снілі нашым продкам і як яны тлумачылі свае сны? «Беларускі народны соннік» — гэта ўнікальнае даследаванне, якое спалучае навуковую аналітыку і больш за дзве тысячы аўтэнтычных запісаў пра сны. Аліна Высоцкая, этнограф і даследчыца фальклору, на працягу больш за дзесяць гадоў запісвала сны з вуснаў носьбітаў традыцыі, збіраючы каштоўны матэрыял пра перасцярогі, прыкметы, магічныя практыкі і жыццёвы вопыт беларусаў. Гэта кніга — сапраўдны ключ да разумення нашай несвядомасці і народнай культуры.

***
Этнограф Аліна Высоцкая болей за 10 гадоў вывучае феномен сну ў фальклорных наратывах і сабрала багаты збор такіх запісаў — і ў асабістых выправах, і з тэматычных крыніц.
Аўтар аналізуе навуковыя падыходы да вывучэння народнага сонніка як з’явы, паказвае, як і чаму аповеды пра сны ўваходзяць у фальклор, якую структуру яны маюць і па якіх мадэлях будуюцца. У кнізе 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы “закладання” на сон.
Геаграфічны паказальнік дазваляе звярнуцца да запісаў з канкрэтнага рэгіёну. Паказальнікі сюжэтаў і трыгераў даюць уяўленне пра найважнейшыя вобразы і падзеі ў жыцці беларусаў за апошнія паўтара стагоддзя.

Глядзець поўную інфармацыю