Самвыдат
Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае
Аўтар: Мікола Ермаловіч
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 444
Вокладка: мяккая
Фармат: 14.5х21 см
Апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» — з'яўляецца ключавым тэкстам беларускай гістарычнай думкі. У ёй аўтар сцвярджае, што ВКЛ было беларускай дзяржавай, якая паўстала вакол Новагародка, а летапісная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Праца выклікала навуковую дыскусію і спрыяла нацыянальнаму самаўсведамленню беларусаў напрыканцы ХХ стагоддзя.
***
«Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай. Гіпотэза Міколы Ермаловіча, памылковая з пазіцый сённяшняга дня, у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
