Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Беларускае Гістарычнае Таварыства

Беларусы ў польскім войску (1919-1947 гг.)

Беларусы ў польскім войску (1919-1947 гг.)

Гісторыя | Нон-фікшн

Аўтар: Юры Грыбоўскі

Звычайная цана 95,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 95,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 580

Год выдання: 2023

Месца выдання: Беласток, Польшча

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 24 × 17 × 3,5 см

ISBN: 978-83-60456-51-4

Кніга “Беларусы ў Польскім Войску, 1919–1947 гг.” — глыбокае гістарычнае даследаванне пра ўдзел беларусаў у польскім войску ў адным з самых напружаных перыядаў еўрапейскай гісторыі. Польска-савецкая вайна, міжваенны час, Другая сусветная і пасляваенны лёс — праз архіўныя дакументы і сведчанні. Гэта гісторыя забытага гераізму, адданасці і драматычных лёсаў, якія даўно патрабавалі свайго голасу.

***

Дадзеная кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе крыніц з архіваў Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў. Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама пасляваенны лёс гэтых вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундзіры, аднак працяглы час былі адрынутымі і забытымі на бацькаўшчыне.

Глядзець поўную інфармацыю